Палякі на Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 6:
Паводле даследаванняў беларускіх археолагаў Ф. Гурэвіч і Я. Звяругі, сярод славянскіх каланістаў у паўднёвую частку Панямоння ў Х—ХІ стст. згадваюцца перасяленцы-[[мазаўшане]], якія змешваліся там з іншымі славянскімі каланістамі Панямоння — групамі дрыгавічоў, валынян, драўлян і крывічоў<ref>''Кибинь, А. С.'' От Ятвязи до Литвы: Русское пограничье с ятвягами и литвой в X—XIII веках — М., 2014. — С. 30.</ref>. На думку Аляксея Кібіня, у тыя часы ў паўднёвай частцы Панямоння маглі існаваць устойлівыя групы, якія мелі ўласную ідэнтычнасць, але ён задаецца пытаннем, ці гэтымі групамі з'яўляліся пералічаныя Я. Звяругам і Ф. Гурэвіч «плямёны» (валыняне, мазаўшане, дрыгавічы і крывічы)<ref>''Кибинь, А. С.'' От Ятвязи до Литвы: Русское пограничье с ятвягами и литвой в X—XIII веках — М., 2014. — С. 30.</ref>. Аляксей Кібінь указвае, што адзіная «племяная» назва, якая адлюстравалася ў тапаніміцы Верхняга Панямоння, — «крывічы», хоць значэнне гэтай магло змяняцца на працягу часу<ref>''Кибинь, А. С.'' От Ятвязи до Литвы: Русское пограничье с ятвягами и литвой в X—XIII веках — М., 2014. — С. 34-35.</ref>. Аляксей Кібінь таксама адзначыў, што, хоць сляды перасяленцаў з Валыні, Палесся і Мазовіі, фіксуюцца ў Верхнім Панямонні ў X—XI стст. у рысах пахавальнага абраду, але ўказвае, згаджаючыся з аналізам К. Паўлавай, што ў адной і той жа мясцовасці курганы X—XI стст. маюць і «дрыгавіцкія», і «драўлянскія», і (у меншай ступені) крывіцкія рысы, таму пахавальныя рысы мелі змешанае паходжанне і ў дадзеным выпадку мадэль племяной міграцыі ў X—XI стст. у Верхняе Панямонне не працуе<ref>''Кибинь, А. С.'' От Ятвязи до Литвы: Русское пограничье с ятвягами и литвой в X—XIII веках — М., 2014. — С. 35-36.</ref>.
 
Беларускія даследчыкі І. Карашчанка і А. Валахановіч у «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» (1999) адзначаюць, што ў ХІІ—ХІІІ ст. перыяд пачалося перасяленне мазураў (этнічная група палякаў) на захад Беларусі<ref name="ЭГБ5">''Карашчанка, І.'', ''Валахановіч, А.'' Палякі // {{Крыніцы/ЭГБ|5}}. — С. 393—395</ref>. Майсей Грынблат, спасылаючыся на працу польскай даследчыцы К. Мусяновіч<ref>''Musianowicz, K.'' Przyczynki do osadnictwa Mazowieckiego na Podlasiu w XII—XIII wieku / K. Musianowicz // Światowit. — Warszawa, 1955. — t. XXI. — S. 247—275.</ref>, паўтарае за ёй: «Рана пачала ўзнікаць польская каланізацыя ў Беларусі. Ужо ў XII стагоддзі ляшское насельніцтва стала пранікаць у так званае [[Падляшша]] і асядаць там»<ref>''Гринблат, М. Я.'' Белорусы. Очерки происхождения и этнической истории / М. Я. Гринблат. — Минск : Наука и техника, 1968. — С. 168.</ref>. Паводле найноўшага аналізу Аляксея Кібіня, на захадзе Беларусі і ў XIII ст. не фіксуецца польская прысутнасць, а культурная ідэнтычнасць большасці насельніцтва Верхняга Панямоння (тэрыторый вакол Гродна, Навагрудка, Слоніма і Ваўкавыска) — мясцовай знаці, гарадскога і значнай часткі сельскага насельніцтва, — нягледзячы на пэўны прыток перасяленцаў з Літвы і Прусіі, не змянялася і захавала арыентацыю на руска-візантыйскую культурную мадэль<ref>''Кибинь, А. С.'' От Ятвязи до Литвы: Русское пограничье с ятвягами и литвой в X—XIII веках — М., 2014. — С. 210—211.</ref>.
 
Паводле даследаванняў этнолагаў [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]], невялікія групы польскага насельніцтва (галоўным чынам, служылае ў мясцовых магнатаў [[ВКЛ]] насельніцтва — дробная шляхта) прыбывалі ў ВКЛ у XV—XVI стст., сяліліся ва ўсіх рэгіёнах сучаснай Беларусі ([[Гарадскі пасёлак Лельчыцы|Ленчыцы (Лельчыцы)]], [[горад Ляхавічы|Ляхавічы]] і інш.), натуралізаваліся, асіміляваліся і прымалі ўдзел у фарміраванні [[Беларусы|беларускага этнаса]]<ref>Беларусы : у 13 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш]. — Мінск : Беларус. навука, 2001. — Т. 4. — С. 43—45.</ref><ref>''Гринблат, М. Я.'' Белорусы. Очерки происхождения и этнической истории / М. Я. Гринблат. — Минск : Наука и техника, 1968. — С. 168.</ref>, гэтак жа як і перасяленцы многіх іншых этнічных груп<ref>Беларусы : у 13 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш]. — Мінск : Беларус. навука, 2001. — Т. 4. — С. 43—45.</ref>.