Піцірым Аляксандравіч Сарокін: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др - {{ізаляваны артыкул}}
др →‎Біяграфія: clean up з дапамогай AWB
Радок 4:
== Біяграфія ==
Скончыў юрыдычны факультэт [[Пецярбургскі ўніверсітэт|Пецярбургскага ўніверсітэта]] (1914). У 1922 высланы з Расіі, жыў у [[ЗША]]. Выкладаў у розных амерыканскіх універсітэтах. Быў прэзідэнтам Амерыканскай сацыялагічнай асацыяцыі. Разглядаў гістарычны працэс як цыклічную змену асноўных тыпаў культуры, ці «суперсістэм» (ідэацыйная культура, ідэалістычная культура, пачуццёвая культура), у аснове якіх ляжыць інтэграваная сфера каштоўнасцей, сімвалаў. Сцвярджаў, што гісторыя ўяўляе сабой сацыякультурны працэс, нормай якога з'яўляецца дынаміка каштоўнасных арыенціраў, іх змена і пастаянны пошук новых «ідэальных мэтаў». Лічыў, што сучасная культура перажывае ўсеагульны крызіс, які абумоўлены надзвычай моцным развіццём [[матэрыялізм]]у і навукі. Асноўнае выйсце з гэтай тупіковай сітуацыі бачыў у развіцці рэлігійнай «ідэалістычнай культуры». Адзін з родапачынальнікаў тэорый сацыяльнай стратыфікацыі і сацыяльнай мабільнасці. Сярод яго вучняў - вядомыя амерыканскія сацыёлагі Р.Мертан, Т.Парсанс, Р.Мілз і інш. Асноўныя працы - «Сістэма сацыялогіі» (Т. 1-2; 1920); «Сацыяльная мабільнасць» (1927), «Сацыяльная і культурная дынаміка» (Т. 1-4; 1962).
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==