Святаслаў Усеваладавіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Асобы using HotCat
др →‎top: clean up з дапамогай AWB
 
Радок 2:
 
Сын вялікага князя [[Усевалад Ольгавіч|Усевалада Ольгавіча]]. У [[1140]] пасланы бацькам княжыць у [[Ноўгарад]], аднак там яго не прынялі. Каля 1142 бацька пасадзіў яго ў [[Тураў|Тураве]], але хутка туды з Пераяслава пераведзены [[Вячаслаў Уладзіміравіч]], а Святаслаў Усевалдавіч атрымаў [[Уладзімір-Валынскі]]. У [[1146]] па загадзе вялікага князя [[Ізяслаў Мсціславіч|Ізяслава Мсціславіча]] Святаслаў Усевалдавіч разам з [[Расціслаў Мсціславіч|Расціславам Мсціславічам]] выгнаў Вячаслава Уладзіміравіча з Турава. Пасля смерці Ізяслава Мсціславіча (1154) Святаслаў Усевалдавіч пільнаваў [[Кіеў]], пакуль туды не прыйшоў княжыць Расціслаў Мсціславіч; за гэту паслугу атрымаў ад яго Тураў і [[Пінск]], аднак праз год іх страціў. У [[1162]] удзельнічаў разам з іншымі князямі ў паходзе на [[Слуцк]] супраць [[Уладзімір Мсціславіч|Уладзіміра Мсціславіча]]. У [[1164]] захапіў [[Чарнігаўскае княства]], а свайго сына Алега паслаў у Гомель. У 1176—94 вялікі князь кіеўскі. У 1180 з наўгародскім войскам удзельнічаў у вялікім кааліцыйным паходзе на [[Друцк]], спаліў там астрог. 3 1143 жанаты з дачкой полацкага князя [[Васілька Святаславіч|Васількі Святаславіча]] Марыяй.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==