Аляксандр Восіпавіч Сташэўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: clean up з дапамогай AWB
Радок 4:
== Біяграфія ==
Скончыў [[Нясвіжская настаўніцкая семінарыя|Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю]] (1911), [[МВПІ]] (1920). У 1911—14 выкладаў у Рэчыцкім пачатковым прыходскім вучылішчы. У 1-ю сусветную вайну на Паўднёва— Заходнім фронце, падпаручнік. Пасля дэмабілізацыі з пачатку 1918 у [[Яраслаўль|Яраслаўлі]] (Расія), удзельнік беларускага нацыянальнага руху, член арганізацыі «[[Маладая Беларусь, 1918|Маладая Беларусь]]». З кастрычніка 1918 у [[Мінск]]у, член Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. У 1919 сакратар прэзідыума педагагічнай рады МВПІ, настаўнік 9-й Мінскай бел. школы 1-й ступені. Адзін з ініцыятараў стварэння ў студзені 1920 Беларускай камуністычнай арганізацыі (БКА), член яе ЦК, уваходзіў у 1-ю Мінскую канспіратыўную «пяцёрку» БКА па арганізацыі антыпольскага падполля і партызанскага руху. Пасля прыходу бальшавікоў у Мінск у ліп. 1920 мабілізаваны ў Чырвоную армію, камандаваў узводам, ротай. З лістапада 1921 сакратар ЦВК і СНК БССР, з ліп. 1924 старшыня Полацкага акруговага выканкама, садзейнічаў правядзенню беларусізацыі на далучаных да БССР усходгіх беларускіх тэрыторыях. З лютага 1926 наркам унутраных спраў БССР, з верасня 1928 наркам юстыцыі і пракурор БССР. Член ЦВК БССР (1921—31) і яго Прэзідыума (1921—24, 1927—31). Член Рэвізійнай камісіі КП(б)Б у 1924—25, ЦКК КП(6)Б у 1929—31. У канцы 1930 неабгрунтавана абвінавачаны як удзельнік «антыпартыйнай» групы Ігнатоўскага—Жылуновіча, зняты з пасады і прызначаны старшынёй Бабруйскага райвыканкама. 18.2.1931 выведзены са складу ЦКК КП(б)Б. З восені 1931 загадчык рабфака БДУ, потым дырэктар Гомельскага сельскагаспадарчага педагагічнага інстытута. Арыштаваны 27.4.1937. Абвінавачваўся ў «антысавецкай дзейнасці». 29.10.1937 «тройкай» НКВД асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==