Розніца паміж версіямі "Аляксей Ануфрыевіч Дудараў"

няма тлумачэння праўкі
др (→‎Бібліяграфія: clean up з дапамогай AWB)
{{пісьменнік}}
'''Аляксей Ануфрыевіч ДУДАРАЎ''' (нар. {{ДН|6|6|1950}}, [[вёска Кляны|в. Кляны]], {{МН|Дубровенскі раён|у Дубровенскім раёне|}}, [[Віцебская вобласць]]) — беларускі [[драматург]].
{{цёзкі2|Дудараў}}
'''Аляксей Ануфрыевіч ДУДАРАЎДудараў''' (нар. {{ДН|6|6|1950}}, [[вёска Кляны|в. Кляны]], {{МН|Дубровенскі раён|у Дубровенскім раёне|}}, [[Віцебская вобласць]]) — беларускі [[драматург]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і калгаснікаў. Скончыў у [[1968]] годзе [[Наваполацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча нафтавікоў (1968)]], працаваў слесарам на нафтаперапрацоўчым заводзе. Скончыў у [[1976]] годзе [[Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут]] (1976) па спецыяльнасці «акцёр драмы і кіно». Працаваў акцёрам, загадчыкам літаратурнай часткі [[Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача|ТЮГа]] (1976—1979), членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі «Тэлефільм» (Мінск, 1976—1983). З'яўляўся сябрам [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза Пісьменнікаўпісьменнікаў СССР]] (з 1979). З'яўляецца сакратаром [[Саюз тэатральных дзеячаў Беларусі|Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі]] (з 1987). Член [[Беларускі ПЭН-цэнтр|Беларускага ПЭН-цэнтра]] (з 1989). У 1991—2002 г. займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса [[Мастацтва (1983)|«Мастацтва»]]. З 2003 па 2013 г. з'яўляўся мастацкім кіраўніком [[Драматычны тэатр Беларускай арміі|Драматычнага тэатра Беларускай арміі]].
 
== Творчасць ==
Дэбютаваў у друку ў 1973. Пісаў апавяданні, [[казкі]] для дзяцей. Вядомы як драматург і кінадраматург. Выдаў зборнікі апавяданняў «Святая птушка» (1979). Па сцэнарыях А. Дударава пастаўлены кароткаметражныя і мастацкія фільмы («Суседзі», 1979, «Белыя росы», 1984, і інш.).
 
Аўтар п'ес «Выбар» (паст. 1979), «Парог» (паст. 1981), «Вечар» (паст. 1983), «Злом» (1989). П'есы «Апошні ўзлёт» (паст. 1982) і «Радавыя» (паст. 1984) прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Трагедыя «Купала» (1994) увасабляе трагізм міжусобнай барацьбы ў ВКЛ напярэдадні Крэўскай уніі 1385, «Адцуранне» (1994) — фантасмагарычны погляд на эсхаталагічную загадку краю і народа. «Песня пра зубра» (1994) — сцэнічная варыяцыя па матывах паэмы М. Гусоўскага. Гістарычныя асобы ў яго творах не пафасна рамантызаваныя, а людзі, падуладныя моцным пачуццям, часам здольныя памыляцца, але ўнутрана годныя.
Драматург абапіраўся на пэўную літаратурную традыцыю, калі ствараў меладраму «Кім» (2001). У гэтым творы падлетак шукае сродкі, каб вылечыць ад цяжкай хваробы сваю названую сястру, кідаецца ў розныя авантуры, якія прыводзяць да самых неверагодных метамарфозаў і супадзенняў. У фінале расчулены глядач атрымлівае чаканы «хэпі-энд». Да жанру «меладраматычнага дэтэктыву» належыць таксама п'еса А. Дударава «Люці» (2002).
 
Пераклаў на [[Беларуская мова|беларускую мовумов]]у хроніку [[У. Шэкспір]]а «Рычард III».
 
== Прэміі і ўзнагароды ==
Узнагароджаны [[Ордэн «Знак Пашаны»|ордэнам «Знак Пашаны»]] і інш. узнагародамі. Лаўрэат [[прэмія Ленінскага камсамола Беларусі|прэмій Ленінскага камсамола Беларусі]] (1982) за зборнік апавяданняў «Святая птушка» і п'есу «Выбар», Ленінскага камсамола (1984) за творы апошніх год, [[Дзяржаўная прэмія СССР|Дзяржаўнай прэміі СССР]] (1985) за спектакль «Радавыя», прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2002).
 
== Бібліяграфія ==