Ярмак Цімафеевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: арфаграфія з дапамогай AWB
др →‎top: clean up з дапамогай AWB
Радок 3:
 
Паводле розных звестак паходзіў з Прыкам'я, або данской станіцы Качалінская, быў атаманам казакоў-разбойнікаў на Волзе, удзельнічаў у казацкіх набегах на нагайскіх татараў. Ёсць звесткі (у тым ліку сведчанне тагачаснага магілёўскага каменданта), што ў час [[Лівонская вайна|Лівонскай вайны]] Ярмак у 1580 годзе ўдзельнічаў у спробе рускіх войск захапіць г.[[Магілёў]]. У канцы 1570-х гадах або ў пачатку 1580-х гадах ратуючыся ад царскіх ваявод, Ярмак з атрадам казакоў пайшоў па рацэ Кама ва ўладанні купцоў Строганавых. якія вырашылі з яго дапамогай заваяваць для сябе частку зямель [[Сібірскае ханства|Сібірскага ханства]]. 1 верасня 1581 (паводле іншых звестак, у 1579 або ў 1582 годзе) Ярмак з добра ўзброеным на сродкі Строганавых атрадам (540 казакоў, 300 людзей Строганавых) накіраваўся ў Сібір. Ваенныя здольнасці, абсалютная перавага ў агнястрэльнай зброі і нежаданне карэнных сібірскіх народаў ваяваць за інтарэсы татараў дазволілі Ярмаку нанесці паражэнні войскам сібірскага хана [[Кучум]]а ў баях на рацэ Тура і Табол, ва ўрочышчы Бабсан ў вырашыльнай [[Бітва на Чувашавым мысе|бітве на Чувашаўскім мысе]] (2-4.11.1582). 5 лістапада 1582 года Ярмак без бою заняў сталіцу ханства г. Кашлык. У хуткім часе ён накіраваў у Маскву пасольства з весткай пра перамогу, з ясакам і просьбай аб дапамозе. У 1583—1585 гадах працягваў паспяховае заваяванне Сібіры. Загінуў (патануў у рацэ Іртыш) у выніку раптоўнага начнога нападу Кучума на лагер казакоў пры вусці ракі Вагай (цяпер у Цюменскай вобласці). У [[Новачаркаск]]у ўсталяваны [[Помнік Ермаку, Новачаркаск|помнік]].
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==