Лівія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Літаратура: выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| (2) using AWB
вікіфікацыя
Радок 60:
<!-- |Без гімна=* -->
}}
'''Лівія''' ({{lang-ar|‏ليبيا‎}})— арабская дзяржава на поўначы [[Афрыка|Афрыкі]]. На захадзе мяжуе з [[Алжыр]]ам, на паўночным захадзе з [[Туніс]]ам, на поўдні з [[Чад]]ам і [[Нігер]]ам, на ўсходзе з [[Егіпет|Егіптам]]. На поўначы амываецца водамі [[Міжземнае мора|Міжземнага мора]], агульная працягласць міжземнаморскага ўзбярэжжа — 1860 км. Тэрыторыя — 1,76 млн км² (85 % прыходзіцца на пустыню). Сталіца — [[Горад Трыпалі|Трыпалі.]]
 
== Прырода ==
98% тэрыторыі краіны займаюць [[Пустыня|пустыні]] і [[Паўпустыня|паўпустыні]] — асобныя часткі [[Сахара|Сахары]]. На паўночным захадзе і паўночным усходзе ўздоўж узбярэжжа цягнецца нізінная паласа з перарывістым поясам [[аазіс]]аў ([[Аазіс Гадамес|Гадамес]] і інш.). На захадзе — [[Вапняк|вапняковае]] [[плато]] Эль-Хамра (выш. да 960 м), на поўдні — адгор'і Тыбесты (г. Бетэ, 2286 м), паміж імі — шырокія пясчаныя катлавіны Ідэхан-Убары і Ідэхан-Мурзук, на ўсходзе — [[Лівійская пустыня]], на паўночным усходзе — плато Эль-Ахдар (выш. да 878 м). У Лівіі вялікія запасы [[нафта|нафты]] (1-е месца ў АфпыцыАфрыцы), ёсць [[прыродны газ]], [[Фасфарыт|фасфарыты]], [[Калійныя солі|калійная соль]], [[жалезная руда]].
 
[[Клімат]] пустынны трапічны, на поўначы пераходны да міжземнаморскага, сухі, з рэзкімі сезоннымі і сутачнымі ваганнямі тэмпературы. Сярэдняя тэмпература студзеня на поўначы 11-12°С, на поўдні 15-18°С, ліпеня адпаведна 27-29 і 32-35°С. За год выпадае менш за 50 мм ападкаў, на плато Эль-Ахдар — каля 500 мм ападкаў, у раёне г. Трыпалі — каля 300 мм.
 
Рэк няма. У асобных раёнах ёсць запасы [[Падземныя воды|падземных]] і [[Артэзіянскія воды|артэзіянскіх вод]].
 
91% тэрыторыі займаюць голыя пяскі і камяністыя грунты. Месцамі сухалюбныя [[Куст|хмызнякі]] і [[злакі]]. [[Жывёльны свет]] бедны, прадстаўлены пераважна [[Паўзуны|паўзунамі]] ([[змеі]], [[яшчаркі]]), з [[Млекакормячыя|млекакормячых]][[Грызуны|грызунамі]], [[Драпежныя|драпежнікамі]] ([[Шакал|шакалы]], [[Гіенавыя|гіены]], [[ліс-фенек]]), [[Парнакапытныя|парнакапытнымі]] ([[антылопы]]); шматлікія [[насякомыя]] і [[павукападобныя]].
 
[[Нацыянальны парк Куф]], некалькі прыродных паркаў.
 
== Гісторыя ==
Да 1911 Лівія ўваходзіла ў склад [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]], з 1911 па 1942 з'яўлялася [[Італія ў Другой сусветнай вайне|італьянскай]] калоніяй, у [[1943]] у выніку разгрому войскаў [[Італа-германская кааліцыя|італа-германскай кааліцыі]] была акупіраваная [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніяй]] і [[Францыя|Францыяй]]. [[24 снежня]] [[1951]] у адпаведнасці з [[Рэзалюцыя ГА ААН (1949)|рэзалюцыяй ГА ААН (1949)]] Лівія абвешчаная незалежнай суверэннай дзяржавай — Злучаным Каралеўствам Лівіі на чале з каралём [[Ідрыс I|Ідрысам I]]. [[1 верасня]] [[1969]] група нацыяналістычна настроеных [[Афіцэр|афіцэраў]] [[Лівійскае войска|лівійскага войска]] на чале з [[М. Кадафі]], якія ўваходзілі ў «[[Рух свабодных афіцэраў юніяністаў-сацыялістаў]]», звергла [[Манархія|манархічны рэжым]] і абвясціла Лівійскую Арабскую Рэспубліку (ЛАР). У сакавіку 1977 была прынятая «Дэкларацыя аб устанаўленні ўлады народа», якая абвясціла аб стварэнні ў краіне «джамахірыі» (дзяржава народных мас) з таго моманту афіцыйна дзяржава стала называцца [[Вялікая Сацыялістычная Народная Лівійская Арабская Джамахірыя]]. У лютым 2011 ў шэрагу гарадоў краіны прайшлі антыўрадавыя мітынгі, жорстка падаўленыя ўладамі, у Лівіі пачалася [[Грамадзянская вайна ў Лівіі, 2011|грамадзянская вайна]]. У канцы сакавіка 2011 пачалася санкцыянаваная [[ААН]] ваенная аперацыя пад кантролем сіл [[НАТА]]. 21 жніўня лівійскія паўстанцы ўвайшлі ў Трыпалі. 20 кастрычніка М. Кадафі быў забіты.
 
== Насельніцтва ==
Насельніцтва — 6 млн чал. ([[арабы]] — 98 %, ёсць таксама [[берберы]], тубу і хаўса). [[Афіцыйная мова]] — [[Арабская мова|арабская]]. Дзяржаўная рэлігія — іслам суніцкага толку, аснова [[заканадаўства]] — [[шарыят]]. Нацыянальнае свята — Дзень рэвалюцыі [[1 верасня]] (1969).
 
Буйныя гарады — [[Трыпалі]] (1,75 млн чал.), [[Бенгазі]], Тобрук, Місурата, [[Горад Аль-Байда|Аль-Байда]].
Радок 84:
 
== Эканоміка ==
Грашовая адзінка — [[лівійскі дынар]] (роўны 1000 дырхамам) — 0,76 [[Долар ЗША|дол. ЗША]] (сак. 2009).
 
Па выведаных запасах нафты (ацэньваюцца ў 39,1 млрд бар.) Лівія займае 1-е месца ў Афрыцы і 5-е сярод удзельнікаў [[ОПЕК]] (пасля [[Саудаўская Аравія|Саудаўскай Аравіі]], [[Ірак|Ірака]], [[Кувейт|Кувейта]] і [[ААЭ]]). Маюцца буйныя запасы прыроднага газу (1,43 трлн куб. м., 3-е месца ў Афрыцы).
 
Асноўныя галіны эканомікі — [[нафтагазаздабыча]], нафтагазаперапрацоўчая і нафтахімічная галіны прамысловасці, на долю якіх прыходзіцца 95 % паступленняў ад экспарту. Лёгкая прамысловасць прадстаўленая ў асноўным невялікімі прадпрыемствамі па вытворчасці тканак, пашыву вопраткі і абутку, вырабу скур. Харчовая галіна развітая адносна слаба.
 
Па выніках 2008 [[ВУП]] вырас на 7,3 % (да 77,3 млрд дол.). Золатавалютныя рэзервы, па ацэнках экспертаў, павялічыліся да 89 млрд дол.
 
Па ўзроўні прыбытку на душу насельніцтва (больш 6 тыс. дол. у год) Лівія займае адно з першых месцаў у Афрыцы.
 
Асноўныя знешнегандлёвыя партнёры Лівіі: [[Італія]], Германія, ЗША і Іспанія. Знешнегандлёвае абарачэнне ў 2008 склала 89,9 млрд дол. (экспарт — 69,3 млрд.). Аснову экспарту складае нафта, прадукты нафтаперапрацоўкі і нафтахіміі. Асноўныя артыкулы імпарту — легкавыя машыны, станкі, нафтаабсталяванне, трубы, электраабсталяванне, піламатэрыялы і іншыя будматэрыялы, прамысловыя і харчовыя тавары, розныя гатовыя вырабы, а таксама хімічныя і сыравінныя тавары.
 
== Унутраная палітыка ==
Дзяржаўны лад Лівіі быў вызначаны артыкуламі «трэцяй сусветнай тэорыі» М. Кадафі, яе сутнасць складаецца ў рэалізацыі прынцыпу «прамога народаўладдзя», т.б. непасрэднага ўдзелу народных мас у кіраванні краінай без такіх інстытутаў, як прэзідэнт, парламент, урад і партыі, якія ў ВСНЛАД афіцыйна скасаваныя.
 
Лівія падзеленая на 26 буйных адміністрацыйных адзінак — [[Шаабія|шаабій]] (правінцый), якія ў сваю чаргу падзеленыя на 378 камун (махалі), кіраваных праз першасныя народныя зборы і народныя камітэты.
 
Кіраўнік дзяржавы — М. Кадафі. Фармальна ён не займае дзяржаўных пасад, застаючыся толькі Вярхоўным Галоўнакамандуючым сіламі ўзброенага народу (УС ВСНЛАД). Яго юрыдычны статус вызначаецца Хартыяй рэвалюцыйнай законнасці (зацверджаная на надзвычайнай сесіі ВНК у сакавіку 1990), паводле якой М. Кадафі — «кіраўнік рэвалюцыі» і «крыніца рэвалюцыйнай законнасці».
Радок 108:
 
== Знешняя палітыка ==
Лівія з'яўляецца членам большасці буйных міжнародных арганізацый — ААН, [[Ліга арабскіх дзяржаў|ЛАД]], [[Афрыканскі Саюз|Афрыканскага Саюзу]], АІК, РН, а таксама старшынёй [[Саюз арабскага Магрыба|Саюзу Арабскага Магрыба]] і членам патраніруемай ёю [[Супольнасць Сахара-Сахельскіх дзяржаў|Супольнасці Сахара-Сахельскіх дзяржаў]]. У ліпені 2004 СГА прыняла рашэнне пачаць афіцыйныя перамовы аб уступленні ў яе Лівіі.
 
== Гл. таксама ==
Радок 123:
 
* Прошин Н. И., Рощин М. Ю., Смирнова, Г. И. Ливия. — В кн.: Новейшая история арабских стран Африки, 1917—1987. М., 1990
 
{{вікіфікацыя}}
 
{{краіна ў тэмах