Розніца паміж версіямі "Лівія"

47 байтаў выдалена ,  2 гады таму
др
няма тлумачэння праўкі
др
др
 
== Прырода ==
98 % тэрыторыі краіны займаюць [[Пустыня|пустыні]] і [[Паўпустыня|паўпустыні]]  — асобныя часткі [[Сахара|Сахары]]. На паўночным захадзе і паўночным усходзе ўздоўж узбярэжжа цягнецца нізінная паласа з перарывістым поясам [[аазіс]]аў ([[Аазіс Гадамес|Гадамес]] і інш.). На захадзе  — [[Вапняк|вапняковае]] [[плато]] Эль-Хамра (выш. да 960 м), на поўдні  — адгор'і Тыбесты (г. Бетэ, 2286 м), паміж імі  — шырокія пясчаныя катлавіны Ідэхан-Убары і Ідэхан-Мурзук, на ўсходзе  — [[Лівійская пустыня]], на паўночным усходзе  — плато Эль-Ахдар (выш. да 878 м). У Лівіі вялікія запасы [[нафта|нафты]] (1-е месца ў Афрыцы), ёсць [[прыродны газ]], [[Фасфарыт|фасфарыты]], [[Калійныя солі|калійная соль]], [[жалезная руда]].
 
[[Клімат]] пустынны трапічны, на поўначы пераходны да міжземнаморскага, сухі, з рэзкімі сезоннымі і сутачнымі ваганнямі тэмпературы. Сярэдняя тэмпература студзеня на поўначы 11-12 °СC, на поўдні 15-18 °СC, ліпеня адпаведна 27-29 і 32-35 °СC. За год выпадае менш за 50  мм ападкаў, на плато Эль-Ахдар  — каля 500  мм ападкаў, у раёне г. Трыпалі  — каля 300  мм.
 
Рэк няма. У асобных раёнах ёсць запасы [[Падземныя воды|падземных]] і [[Артэзіянскія воды|артэзіянскіх вод]].
 
91 % тэрыторыі займаюць голыя пяскі і камяністыя грунты. Месцамі сухалюбныя [[Куст|хмызнякі]] і [[злакі]]. [[Жывёльны свет]] бедны, прадстаўлены пераважна [[Паўзуны|паўзунамі]] ([[змеі]], [[яшчаркі]]), з [[Млекакормячыя|млекакормячых]]  — [[Грызуны|грызунамі]], [[Драпежныя|драпежнікамі]] ([[Шакал|шакалы]], [[Гіенавыя|гіены]], [[ліс-фенек]]), [[Парнакапытныя|парнакапытнымі]] ([[антылопы]]); шматлікія [[насякомыя]] і [[павукападобныя]].
 
[[Нацыянальны парк Куф]], некалькі прыродных паркаў.
 
== Гісторыя ==
Да 1911 Лівія ўваходзіла ў склад [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]], з 1911 па 1942 з'яўлялася [[Італія ў Другой сусветнай вайне|італьянскай]] калоніяй, у [[1943]] у выніку разгрому войскаў [[Італа-германская кааліцыя|італа-германскай кааліцыі]] была акупіраваная [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніяй]]й і [[Францыя|Францыяй]]й. [[24 снежня]] [[1951]] у адпаведнасці з [[Рэзалюцыя ГА ААН (1949)|рэзалюцыяй ГА ААН (1949)]] Лівія абвешчаная незалежнай суверэннай дзяржавай — Злучаным Каралеўствам Лівіі на чале з каралём [[Ідрыс I|Ідрысам I]]. [[1 верасня]] [[1969]] група нацыяналістычна настроеных [[Афіцэр|афіцэраў]] [[Лівійскае войска|лівійскага войска]] на чале з [[М. Кадафі]], якія ўваходзілі ў «[[Рух свабодных афіцэраў юніяністаў-сацыялістаў]]», звергла [[Манархія|манархічны рэжым]] і абвясціла Лівійскую Арабскую Рэспубліку (ЛАР). У сакавіку 1977 была прынятая «Дэкларацыя аб устанаўленні ўлады народа», якая абвясціла аб стварэнні ў краіне «джамахірыі» (дзяржава народных мас) з таго моманту афіцыйна дзяржава стала называцца [[Вялікая Сацыялістычная Народная Лівійская Арабская Джамахірыя]]. У лютым 2011 ў шэрагу гарадоў краіны прайшлі антыўрадавыя мітынгі, жорстка падаўленыя ўладамі, у Лівіі пачалася [[Грамадзянская вайна ў Лівіі, 2011|грамадзянская вайна]]. У канцы сакавіка 2011 пачалася санкцыянаваная [[ААН]] ваенная аперацыя пад кантролем сіл [[НАТА]]. 21 жніўня лівійскія паўстанцы ўвайшлі ў Трыпалі. 20 кастрычніка М. Кадафі быў забіты.
 
== Насельніцтва ==
Грашовая адзінка — [[лівійскі дынар]] (роўны 1000 дырхамам) — 0,76 [[Долар ЗША|дол. ЗША]] (сак. 2009).
 
Па выведаных запасах нафты (ацэньваюцца ў 39,1 млрд бар.) Лівія займае 1-е месца ў Афрыцы і 5-е сярод удзельнікаў [[ОПЕК]] (пасля [[Саудаўская Аравія|Саудаўскай Аравіі]], [[Ірак|Ірака]]а, [[Кувейт|Кувейта]]а і [[ААЭ]]). Маюцца буйныя запасы прыроднага газу (1,43 трлн куб. м., 3-е месца ў Афрыцы).
 
Асноўныя галіны эканомікі — [[нафтагазаздабыча]], нафтагазаперапрацоўчая і нафтахімічная галіны прамысловасці, на долю якіх прыходзіцца 95 % паступленняў ад экспарту. Лёгкая прамысловасць прадстаўленая ў асноўным невялікімі прадпрыемствамі па вытворчасці тканак, пашыву вопраткі і абутку, вырабу скур. Харчовая галіна развітая адносна слаба.