Чарацянка вяртлявая: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Радок 25:
| eol = 1052557
}}
'''Вяртлявая чарацянка, вяртлявая чаротаўка''' (''Acrocephalus paludicola'') — [[Птушкі|птушка]] [[Атрад, біялогія|атрада]] [[Вераб'інападобныя|вераб'інападобных]].
 
== Апісанне ==
Дробная птушка. Даўжыня цела да 13 см, маса 11-12 г. Апярэнне спіны аліўкава-шэрае з цёмнымі плямамі і рыжым налётам, які ўзмацняецца да [[Хвост|хваста]]. [[Надхвосце]] жаўтаватае з бурымі плямамі. Брушны бок рыжаваты, больш светлы на грудзях і горле. Добра прыкметныя жаўтавата-белыя палосы на галаве, ад іншых чарацянак адрозніваецца жаўтаватым адценнем апярэння і светлымі з падоўжнымі стракацінамі грудзямі.
 
== Пашырэнне ==
Гняздуецца ў сярэдняй частцы [[Еўропа|Еўропы]] і на захадзе [[Азія|Азіі]]. Уласціва высокая выбіральнасць [[Гнездавыя біятопы|гнездавых біятопаў]]. У [[Беларусь|Беларусі]] сустракаецца на [[Палессе|Палессі]]. Зімуе на [[Балканскі паўвостраў|Балканах]], у [[Малая Азія|Малой Азіі]] і [[Паўночна-Заходняя Афрыка|Паўночна-Заходняй Афрыцы]].
 
Месцы пражывання: вялікія [[Балота|балоты]], парослыя густой [[Асаковыя|асакой]], травяністыя [[Тарфянік|тарфянікі]], падобныя да лугавых застаялых балот, з асобнымі кустамі або курцінамі [[Куст|хмызняку]], радзей зарастаючыя [[Кар'ер, распрацоўка|кар'еры]] [[Торфараспрацоўка|торфараспрацовак]], [[Зараслі|зарослыя]] [[Сажалка|сажалкі]]. Зараснікаў [[Чарот|чароту]] і [[Рагоз|рагозу]] пазбягае.
 
== Асаблівасці біялогіі ==
Прылятае ў канцы красавіка — пачатку траўня. Гнездавы перыяд пачынаецца з сярэдзіны траўня. Умела замаскіраванае [[гняздо]] размяшчае сярод асакі або каля асновы куста, густа парослага травяністай расліннасцю; звычайна над багнай або над вадой. Кладка ў траўні — пачатку [[Чэрвень|чэрвеня]] з 5-6 [[Яйка|яек]] памерамі 17,6 x 13,1 мм. Асаблівасці [[Біялогія|біялогіі]] [[Гнездаванне|гнездавання]] амаль не вывучаны з-за рэдкай трапляльнасці птушкі і цяжкасці [[Назіранне|назірання]]. [[Адлёт птушак|Адлёт]] пачынаецца ў канцы [[Ліпень|ліпеня]], цягнецца ўвесь [[жнівень]] і да першых дзён [[Верасень|верасня]].
 
== Беларуская папуляцыя ==
[[Выява:1998. Stamp of Belarus 0270.jpg|left|thumb|Паштовая марка Беларусі]]
Паводле дадзеных 15-гадовага [[Маніторынг АПБ|маніторынга АПБ]], у Беларусі засяроджана 40 % сусветнай папуляцыі [[Біялагічны від|віду]], ад 3100 да 5600 пяючых самцоў. 15 % нацыянальнай [[Папуляцыя|папуляцыі]] сканцэнтрыравана на балотах [[Балота Званец|Званец]], [[Балота Спораўскае|Спораўскае]] і [[Балота Спораўскае|Дзікое]] ў [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобласці]]<ref>[http://news.tut.by/society/257873.html В Беларуси провели перепись «пернатых гетер»] {{ref-ru}}</ref>.
 
== Ахова ==
Радок 50:
== Спасылкі ==
* [http://redbook.minpriroda.by/animalsinfo.html?id=84 Артыкул у Чырвонай кнізе Беларусі] {{ref-ru}}
 
{{вікіфікацыя}}
 
[[Катэгорыя:Валасянкавыя]]