Адкрыць галоўнае меню

Змены

1 869 байтаў дададзена ,  2 гады таму
 
Вышэйшыя па вельмі важнай прыкмеце — будове жаночых палавых органаў — падзяляюць на дзве буйныя групы: археганіяльныя і песцікавыя. Першая з іх уключае напрыклад аддзелы Мохавыя, Дзеразовыя, Хвашчовыя, Папаратнікавыя, Голанасенныя і аб'ядноўвае больш за 50 тыс. відаў. У прадстаўнікоў гэтай групы жаночы палавы орган мае форму архегонія. Другая група — песцікавыя, прадстаўлена адным аддзелам — пакрытанасеннымі (каля 250 тыс. відаў), жаночым палавым органам якіх з'яўляецца песцік.
 
== Будова і жыццядзейнасць ==
Расліны складаюцца з [[тканак]], якія маюць разнастайную будову і выконваюць розныя функцыі. Клеткі ўтваральных тканак здольны працягла дзяліцца. За кошт гэтага фарміруюцца пастаянныя тканкі, і расліна расце. Покрыўныя тканкі (эпідэрміс, перыдэрма і корка) ахоўваюць цела расліны ад неспрыяльных уздзеянняў навакольнага асяроддзя.
 
Механічныя тканкі забяспечваюць падтрыманне формы цела расліны. Па праводзячых тканках (ксілеме і флаэме) перамяшчаюцца вада, раствораныя мінеральныя і арганічныя рэчывы. У клетках асноўных тканак адбываецца [[фотасінтэз]], назапашванне пажыўных рэчываў і інш.
 
У раслін ёсць дзве групы органаў: рэпрадуктыўныя і вегетатыўныя. Рэпрадуктыўныя органы забяспечваюць размнажэнне раслін. Да іх належаць спарангіі і гаметангіі. Рэпрадуктыўныя органы вышэйшых раслін заўсёды мнагаклетачныя (а не аднаклетачныя, як у грыбоў або водарасцей).
 
Вегетатыўныя органы выконваюць функцыі жыўлення і росту. Да іх належаць корань і [[сцябло]] з лістамі і пупышкамі (парастак).
 
== Класіфікацыя ==