Розніца паміж версіямі "Сейшэльскія Астравы"

636 байтаў дададзена ,  3 гады таму
дапаўненне
(дапаўненне)
}}
[[Выява:Anse Source d'Argent 2-La Digue.jpg|300px|thumb|Пляж на сейшэльскім востраве Ла Дыг]]
'''Сейшэ́льскія Астравы''' ({{lang-fr|Seychelles}}, [[Крэольская мова|па-крэольску]]: ''Sesel'') — [[астраўная дзяржава]] ў [[Індыйскі акіян|Індыйскім акіяне]], уза 1600 км на ўсход ад узбярэжжа [[Афрыка|Афрыкі]], на поўнач ад [[Мадагаскар]]у. Самы вялікі востраў — [[востраў Маэ|Маэ]], дзе знаходзіцца сталіца краіны [[Горад Вікторыя|Вікторыя]] і міжнародны [[аэрапорт]]. Афіцыйная валюта — [[сейшэльская рупія]].
 
== Дзяржаўны лад ==
Сейшэльскія Астравы — [[рэспубліка]]. Дзейнічае канстытуцыя 1993 года. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца насельніцтвам на 5 гадоў. [[Заканадаўчая ўлада]] належыць аднапалатнаму Нацыянальнаму сходу (34 дэпутаты; 25 выбіраюцца ўсеагульнымі галасаваннем, 9 назначаюцца прэзідэнтам).
== Гісторыя ==
{{main|Гісторыя Сейшэльскіх астравоў}}
Сэйшэльскія астравы былі вядомы арабскім і індзійскіміндыйскім мараплаўцам. Першымі людзьмі на астравах былі [[арабы]]. Яны з'явіліся тут у [[10 стагоддзе|Х стагоддзі]]. У [[1505]] г. тут высадзіліся [[партугальцы]]. У [[1609]] г. тут высадзіліся англійскія маракі. У [[1742]] г. годзе французскі губернатар [[Маўрыкій|Маўрыкію]] [[Бертран Франсуа Мах дэ Ла Бурданэ]], выслаў на астравы даследчую экспедыцыю. Некаторыя час Сейшэлы былі пірацкай базай, да [[1756]] г., калі другая французская экспедыцыя не далучыла астравы да сваіх каланіяльных уладанняў. Назва астравоў мае паходжанне ад імя французскага міністра фінансаў пры двары караля [[Людовік XV|Людовіка ХV]], Жана Марэ дэ Сейшэле. З [[1794]] г. Сейшэлы былі акупаваныя [[Вялікабрытанія|брытанцамі]], а пасля заканчэння напалеонаўскіх войнаў, перайшлі ў іх поўнае ўладанне. Пачаткова Сейшэлы ўваходзілі ў склад калоніі Маўрыкій, але з [[1903]] г. сталі асобнай брытанскай калоніяй. Унутраную аўтаномію астравы атрымалі ў [[1975]] г. у выніку чаго была створана Заканадаўчая Асамблея. [[29 чэрвеня]] [[1976]] г. [[Вялікабрытанія]] прызнала незалежнасць Рэспублікі Сэйшэльскія Астравы, яе прэзідэнтам стаў лідар [[Дэмакратычная партыя, Сейшэльскія Астравы|Дэмакратычнай партыі]] [[Джэймс Мэнчэм|Дж. Мэнчэм]], прэм'ер-міністрам — кіраўнік [[Прагрэсіўны фронт народа Сейшэлаў|Аб'яднанай партыі Сейшэлаў]] (АПС, з [[1978]] г. [[Прагрэсіўны фронт народа Сейшэлаў]], ПФНС) [[Франс-Альбер Рэнэ|Ф. А. Рэнэ]]. У чэрвені [[1977]] г. АПС здзейсніла дзяржаўны пераварот, прэзідэнтам краіны стаў [[Ф. А. Рэнэ]]. У [[1979]] г. прынята новая канстытуцыя, якая абвясціла краіну «суверэннай сацыялістычнай рэспублікай», а адзінай дазволенай партыяй — ПФНС. З пачатку 1990-х гадоў пачалася дэмакратызацыя палітычнага жыцця. Канстытуцыя 1993 г. замацавала шматпартыйнасць. На выбарах [[1993]] г. і [[1998]] г. перамог ПФНС, а [[Франс-Альбер Рэнэ|Ф. А. Рэнэ]] двойчы абраны прэзідэнтам краіны.
 
Дыпламатычныя адносіны з Беларуссю ўстаноўлены ў кастрычніку [[2001]] г.
 
== Літаратура ==
 
* {{Крыніцы/БелЭн|14}}
 
{{Афрыканскі саюз}}
54 041

праўка