Розніца паміж версіямі "Сейшэльскія Астравы"

1 436 байтаў дададзена ,  2 гады таму
дапаўненне
(→‎Геаграфія: вікіфікацыя)
(дапаўненне)
Уваходзяць 40 гарыстых (да 912 м на [[востраў Маэ|востраве Маэ]]), складзеных з крышталічных парод, і 50 нізінных каралавых астравоў. Клімат субэкватарыяльных з вельмі вільготным летам і менш вільготнай зімой. Сярэднія месячныя тэмпературы ад 26 да 28 °C. Выпадае 2000-4000 мм [[ападкі|ападкаў]] у год. Ва ўнутраных частках астравоў захаваліся трапічныя лясы (11 % плошчы краіны) з пальмамі, панданусамі, дрэвападобнымі папарацямі. Вялікія плошчы пад другаснымі хмызнякамі. Каля трэці відаў флоры эндэмічныя. У жывёльным свеце вылучаюцца вялікія сухапутныя (''Aldabrachelys gigantea'') і марскія чарапахі. Адсутнічаюць мясцовыя млекакормячыя, няма насякомых, якія лётаюць. Шмат марскіх птушак. Мора багатае рыбай. Рэзерват [[Астравы Альдабра|астравоў Альдабра]] і нацыянальны парк Вале-дэ-Маі на [[востраў Праслен|востраве Праслен]] уключаны [[ЮНЕСКА]] ў Спіс Сусветнай спадчыны; марскі нацыянальны парк Сент-Ан, на востраве Кузен птушыны запаведнік.
 
== Насельніцтва ==
[[Файл:Market scene Seychelles.jpg|thumb|left|Рынак]]
Асноўны народ сейшэльцы, або крэолы Сейшэльскіх Астравоў — нашчадкі афрыканцаў, [[малагасійцы|малагасійцаў]], [[французы|французаў]], выхадцаў з краін Азіі, складаюць каля 90 % насельніцтва. Жывуць таксама [[індыйцы]], [[кітайцы]] і [[англічане]]. Вернікі пераважна каталікі (90 %) і англікане (8 %). Сярэднегадавы прырост 0,6 % (1999). Сярэдняя шчыльнасць 174,3 чал./км². Населены толькі 33 найбуйнейшыя астравы, на [[востраў Маэ|востраве Маэ]] каля 65 тыс.чалавек, у тым ліку ў [[горад Вікторыя|г. Вікторыя ]]— каля 25 тыс. (2000). Гарадское насельніцтва 63 %. У прамысловасці занята 19 % працаздольных, у абслугоўванні — 57 %, у кіраванні — 14 %. у [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадарцы]], [[рыбалоўства|рыбалоўстве]] і [[лясная гаспадарка|лясной гаспадарцы]] — 10 %.
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/БелЭн|14}}
50 776

правак