Павел Васілевіч Шэйн: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 22:
}}
[[Файл:Вокладка кнігі .jpg|міні|372x372пкс|Вокладка кнігі "Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края"]]
'''Павел Васілевіч ШЭЙН''' ([[1826]], [[Магілёў]] — [[2725 жніўня|12 (2725) жніўня]] [[1900]], [[Рыга]]) — педагог, этнограф, фалькларыст — збіральнік беларускай народнай вуснапаэтычнай творчасці.
 
Нарадзіўся ён у сям'і магілёўскага яўрэя-гандляра. Благі стан здароўя прымусіў бацькоў уладкаваць сына ў Нова-Екацярыненскую бальніцу ў Маскве, дзе ён праляжаў тры гады. Тут ён вывучаў рускую і нямецкую мовы, захапіўся паэзіяй А. С. Пушкіна і В. Жукоўскага. Пад уплывам княгіні Кастровай прыняў [[лютэранства]] і, такім чынам, парваў з бацькамі, якія трымаліся [[іўдаізм]]у. У сіроцкім аддзяленні нямецкага вучылішча пры лютэранскай царкве П. Шэйн атрымаў званне хатняга настаўніка і пачаў займацца прыватнай педагагічнай дзейнасцю. У 1865—1872 працаваў выкладчыкам нямецкай і рускай моў у Віцебскай гімназіі, а ў 1873—1879 настаўнічаў у Шуі, Зарайску, Калузе. Праўда, педагагічная дзейнасць мала цікавіла П. Шэйна. Яшчэ ў 1850-х пад уплывам [[славянафілы|славянафілаў]] ён пачаў збіраць фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы. Праз некаторы час Шэйн пераехаў у Пецярбург дзе пад кіраўніцтвам Акадэміі навук заняўся навуковай работай. Яшчэ ў 1859 ён надрукаваў свой першы збор рускіх былін і гістарычных песень, запісаных у Корсунскім павеце Сімбірскай губерні. Першыя фальклорныя запісы насілі выпадковы і аматарскі характар. Пазней у выніку самаадукацыі, вывучэння прац тагачасных этнографаў і фалькларыстаў П. Шэйн падышоў да гэтага пытання з усёй адказнасцю. У 1870 выйшаў яго зборнік «Рускія народныя песні», у 1898—1902 — праца ў двух тамах «Вялікарус у сваіх песнях, абрадах, звычаях, вераваннях, казках, легендах і да т.п.», якой ён завяршыў выданне рускага фальклору.