Станіслаў Незабітоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др new key for Category:Род Незабытоўскіх: "Станіслаў" using HotCat
+
Радок 1:
{{ДД}}
{{Цёзкі2|Незабітоўскі}}
[[Image:Пячатка Станіслава Незабытоўскага.JPG|thumb|Гербавая пячатка С. Незабітоўскага]]
'''Станіслаў НЕЗАБІТОЎСКІ (НЕЗАБЫТОЎСКІ)''' ({{ДН|24|9|1641}}, [[вёска Ятра|в. Ятра]], цяпер [[Навагрудскі раён]] — {{ДС|||1717}}) — дзеяч рэфармацыі ў [[ВКЛ]], мемуарыст. Падчашы калішскі.
Радок 4 ⟶ 6:
Нарадзіўся ў шляхецкай сям'і. Вучыўся ў [[Навагрудскі езуіцкі калегіум|Навагрудскім езуіцкім калегіуме]]. З 1670-х жыў у [[Слуцк]]у. Кіраваў адміністрацыяй [[Багуслаў Радзівіл|Багуслава Радзівіла]] ў [[Слуцкае княства|Слуцкім княстве]]. Удзельнічаў у [[Кальвінізм|кальвінскіх]] сінодах Навагрудскай акругі. Выбіраўся дэпутатам ад навагрудскай шляхты на сесіі [[Трыбунал ВКЛ|Трыбунала ВКЛ]].
 
У 1695 г. не дапусціў захопу Слуцка сіламі [[Нясвіжскае княства|нясвіжскага ардыната]] [[Караль Станіслаў Радзівіл, 1669—1719|Караля Станіслава Радзівіла]], а пазней падпісаў з [[Род Сапегаў|Сапегамі]] дамову наконт пераходу «[[Нойбургскія маёнткі|нойбургскіх ўладанняў]]» пад іх апеку. С. Незабітоўскі клапаціўся пра захаванне ў Слуцку і іншых «нойбургскіх уладаннях» свабоды веравызнання, якая там існавала з часоў [[Багуслаў Радзівіл|Багуслава Радзівіла]]. Верагодна, гэта паўплывала на тое, што Незабітоўскі пайшоў на супрацоўніцтва з Сапегамі і апякунства [[Казімір Ян Павел Сапега|Казіміра Яна Сапегі]], які тымчасова быў у канфлікце з [[Каталіцызм|каталіцкім]] клірам і асабіста з [[Біскупы віленскія|віленскім біскупам]] [[Канстанцін Казімір Бжастоўскі|Канстанцінам Бжастоўскім]], які ў 1694 г. адлучыў яго ад царквы. Аднак набыццё Сапегамі адразу ўсіх «нойбургскіх уладанняў» у [[:ru:Карл III Филипп|Карла Філіпа Нойбургскага]] ў 1700 годзе Незабітоўскі не прызнаў, што прывяло да пагаршэння яго адносінаў з Сапегамі.<ref>Віцько Д.  В.  Гарады Беларусі ў…ў грамадзянскай вайне 1696—1702 гг. // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зборнік навук. артыкулаў / Гродз.дзярж. ун-т; рэдкалегія: І. П. Крэнь, І. В. Соркіна (адк. рэдактары) [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2007.</ref>.
 
Аўтар успамінаў на [[польская мова|польскай мове]], дзе паказаныя падзеі і факты грамадска-палітычнага і прыватнага жыцця [[1682]]—[[1700]] г. на [[Новагародскі павет|Новагародчыне]] і [[Слуцкае княства|Случчыне]].