Якуб Колас: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rejected the last text change and restored revision 2429036 by Maksim L.: яшчэ і дасавецкі, таму гэта залішняе ўдакладненне да "беларускі"
Радок 32:
Значна ўплыў на Костуся дзядзька па бацьку — Антось, ён абудзіў у падлетку цікавасць да літаратуры. Костусь сам навучыўся рускай грамаце, а дзве зімы яго разам са старэйшымі братамі навучаў хлопчык-дарэктар. Скончыў 2-гадовае Мікалаеўшчынскае народнае вучылішча (1894). Наступныя тры гады жыў у Альбуці, дапамагаў на гаспадарцы бацькам, шмат чытаў, рыхтаваўся да паступлення ў настаўніцкую семінарыю.
 
На кошт скарбу ў 1898 годзе паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Падчас вучобы пісаў вершы і байкі на рускай мове, збіраў беларускі этнаграфічны і фальклоры матэрыял, пачаў пісаць па-беларуску. Па сканчэнні семінарыі (1902) працаваў настаўнікам на [[Палессе|Палессі]] ў вёсках [[Аграгарадок Люсіна|Люсіна]] (цяпер [[Ганцавіцкі раён]]), [[Вёска Пінкавічы|Пінкавічы]] (цяпер [[Пінскі раён]]). Рабіў этнаграфічныя і фальклорныя запісы. Тым жа часам пазнаёміўся з нелегальнай рэвалюцыйнай літаратурай, уключыўся ў грамадскую дзейнасць, вёў тлумачальныя гутаркі з сялянамі. У 1905 годзе склаў петыцыю пінкавіцкіх сялян з патрабаваннямі да памешчыка Зыгмунта Скірмунта, за гэта на пачатку 1906 года быў пераведзены з Пінкавіч на працу ў [[Вёска Верхмень|Верхменскае]] народнае вучылішча (цяпер [[Смалявіцкі раён]]). Актыўна ўдзельнічаў у нелегальным настаўніцкім з'ездзе (9.7—10.7.1906) у Мікалаеўшчыне, з'езд разагнала паліцыя і К. Міцкевічу сярод іншых забаранілі настаўнічаць.
Зімою 1906—1907 года Я. Колас жыў у родных у леснічоўцы Смалярня, без адпаведнага дазволу адкрыў прыватную школу. У 1907 годзе прыехаў у Вільню, пачаў працаваць загадчыкам літаратурнага аддзела «Нашай нівы», але праз некалькі тыдняў паводле загаду паліцыі пакінуў горад. У студзені-красавіку 1908 г. працаваў у прыватнай беларускамоўнай школе ў вёсцы [[Вёска Сані|Сані]] (цяпер [[Талачынскі раён]]), арганізатарамі якой былі [[Тэрэза Гардзялкоўская]] і яе сын [[Канстанцін Гардзялкоўскі]]. Неўзабаве быў арыштаваны і 15.9.1908 года асуджаны на 3 гады турэмнага зняволення. Я. Коласа абвінавачвалі ў ажыццяўленні праграмы [[Усерасійскі саюз настаўнікаў|Усерасійскага саюза настаўнікаў]], скіраванай, на думку ўладаў, на падрыў грамадскага ладу Расійскай імперыі, а таксама ў складанні адозвы да настаўнікаў, якую не пісаў, але сапраўднага аўтара не выдаў. Увесь тэрмін Я. Колас адбываў у Мінскім астрогу.