Адкрыць галоўнае меню

Змены

Аб’ём не змяніўся ,  2 гады таму
др
арфаграфія
=== Грамадства ===
[[Выява:Flag of the Cherokee Nation.svg|thumb|Сцяг нацыі чэрокі]]
Супольнасць чэрокі падзялялася на 7 буйных экзагамных матрылінейных родаў. Адлік сваяцтва вёўся толькі па маці. Пошук [[шлюб]]нага партнёра ў родзе маці і бацькі забараняўся. Роды складаліся з малых нуклеарных [[сям'я|сямей]]. Пры заключэнні шлюбу мужчыны далучаліся да роду жонкі. Большая частка сямейнай маёмасці таксама належыланалежала жонцы. Шлюбы часцяком распадаліся. Пры гэтым мужчына пакідаў сям'ю і зноў далучаўся да роду сваёй маці, дзеці заставаліся з жанчынай<ref>[http://nativeamericannetroots.net/diary/2207 The Traditional Cherokee Family]</ref>. Асаблівую ролю ў іх выхаванні адыгрывалі сваякі маці, асабліва дзядзькі. Становішча жанчыны ў грамадстве было высокім у параўнанні з тагачасным еўрапейскім. Яны ўзначальвалі сямейную гаспадарку, забяспечвалі яе прадуктамі [[земляробства]], займаліся [[рамяство|рамёствамі]], удзельнічалі ў кіраванні [[вёска]]мі і нават ў [[вайна|ваенных]] дзеяннях<ref>[http://www.learnnc.org/lp/editions/nchist-sampler/1882 Cherokee women]</ref>.
 
Да кантактаў з еўрапейцамі буйныя [[вёска|вёскі]] чэрокі былі незалежнымі адна ад іншай. Імі кіравалі старэйшыны, як мужчыны, так і жанчыны<ref>[http://www.everyculture.com/North-America/Cherokee-Sociopolitical-Organization.html Cherokee — Sociopolitical Organization]</ref>. Жыхары вёскі складалі асобную абшчыну, якая валодала землямі і паляўнічымі тэрыторыямі. Заўважны ўплыў мелі правадыры — харызматычныя лідары, чыя улада не мела пастаяннага характару і не перадавалася па спадчыне. Да [[19 стагоддзе|XIX]] ст. прыватная маёмасць на зямлю не была вядома, аднак у канцы XIX ст. была замацавана заканадаўствам.