Белы бусел: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 33:
Самы вядомы прадстаўнік буслоў. Белая птушка з чорнымі канцамі крылаў, доўгай шыяй, доўгай тонкай чырвонай дзюбаю і доўгімі чырванаватымі нагамі. Белае пер'е галавы, шыі і цела кантрастуе з чорнымі пер'ямі крылаў, якія ў сонечным святле адсвечваюць зялёным і пурпуровым. Невялікі кавалак голай скуры чорнага колеру на галаве знаходзіцца вакол карычневага вока. Калі крылы ў бусла складзеныя, ствараецца ўражанне, што ўся задняя частка цела бусла чорная. Адсюль яго ўкраінская назва — '''черногуз'''. Па афарбоўцы самкі не адрозніваюцца ад самцоў, але крыху меншыя па памерах. Рост белага бусла складае 100—125 см, размах крылаў 155—200 см. Маса дарослай птушкі дасягае 4 кг.
[[File:Aist-1.JPG|thumb|left|Птушаняты белага бусла ў гняздзе]]
Птушаняты маюць дзюбу шэрага колеру і тусклыя чырвоныя ногі. Яны таксама маюць апярэнне з шараватымшэраватым адценнем. Працягласць жыцця белага бусла ў сярэднім складае 20 гадоў.
 
Лёгка адрозніць голас буслоў — гучны, сухі клёкат, які атрымліваецца дзякуючы ўдарам адна аб адну часткамі дзюбы, рэдка ціхае шыпенне, маладыя пішчаць і мяўкаюць.