Хвошчападобныя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎top: clean up, перанесена: отасінтэзуюч → отасінтэзавальн з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28:
'''Хвошчападобныя''', членістасцябловыя (''Equisetopsida, Equisetóphytina'') — [[клас, біялогія|клас]] (пададдзел) вышэйшых споравых раслін.
 
Падзяляюцца на 3 класы: хвашчовыя, кліналістыя, гіеніевыя. Паходзяць ад псілафітаў. Вядомы з верхняга [[дэвон]]у, найбольш пашырыліся ў [[карбонкаменнавугальны перыяд|карбоне]]е, вымерлі ў пачатку [[мезазой|мезазою]]. Прадстаўнікі ўсіх класаў існуюць у выкапнёвым стане, акрамя роду [[хвошч]].
 
Сучасныя хвошчападобныя — шматгадовыя карэнішчавыя травы. Сцёблы ад некалькіх сантыметраў да некалькіх метраў, зялёныя (фотасінтэзавальныя) або двух тыпаў: бесхларафільныя (спараносныя, хутка адміраюць) і зялёныя (вегетатыўныя). Усе віды сцёблаў бараэнаватыя, расчлянёныя, як і карэнішчы, на вузлы і полыя міжвузеллі (адсюль другая назва). У вузлах кальчакі галін і дробнага, часта лускападобнага і бесхларафільнага лісця, якое зрастаецца похвамі ў трубку. Спарангіі ў верхавінкавых стробілах. Расліны раўнаспоравыя. Гаметафіт (зарастак) адна- ці двухполы, зялёны, маленькі (некалькі міліметраў). Апладненне адбываецца толькі пры наяўнасці вады на паверхні гаметафіту.