Хвошчападобныя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 30:
Падзяляюцца на 3 класы: хвашчовыя, кліналістыя, гіеніевыя. Паходзяць ад псілафітаў. Вядомы з верхняга [[дэвон]]у, найбольш пашырыліся ў [[каменнавугальны перыяд|карбоне]], вымерлі ў пачатку [[мезазой|мезазою]]. Прадстаўнікі ўсіх класаў існуюць у выкапнёвым стане, акрамя роду [[хвошч]].
 
Сучасныя хвошчападобныя — шматгадовыя карэнішчавыя травы. Раўнаспоравыя расліны з чаргаваннем пакаленняў — [[спарафіт]]у (бясполае, пераважае) і гаметафіту (полавае). Абодва пакаленні фізіялагічна незалежныя і жывуць самастойна.

Сцёблы ад некалькіх сантыметраў да некалькіх метраў, зялёныя (фотасінтэзавальныя) або двух тыпаў: бесхларафільныя (спараносныя, хутка адміраюць) і зялёныя (вегетатыўныя). Усе віды сцёблаў бараэнаватыя, расчлянёныя, як і карэнішчы, на вузлы і полыя міжвузеллі (адсюль другая назва). У вузлах кальчакі галін і дробнага, часта лускападобнага і бесхларафільнага лісця, якое зрастаецца похвамі ў трубку. Спарангіі ў верхавінкавых стробілах. Падземная частка спарафіту — карэнішча з прыдаткавымі каранямі, у некаторых відаў утвараюцца клубеньчыкі, якія назапашваюць [[крухмал]].
 
Гаметафіт (зарастак) адна- ці двухполы, зялёны, маленькі (некалькі міліметраў). Апладненне адбываецца толькі пры наяўнасці вады на паверхні гаметафіту.