Хвошчападобныя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 26:
| eol =
}}
'''Хвошчападобныя''', членістасцябловыя (''Equisetopsida, Equisetóphytina'') — [[клас, біялогія|клас]] (пададдзел) вышэйшых споравых раслін. Для іх характэрна прысутнасць парасткаў, якія маюць членістую будову, складаюцца з вузлоў і міжвузелляў. У вузлах кальчакамі размешчаны лісты. Гэтай рысай хвошчападобныя рэзка адрозніваюцца ад астатніх безнасенных вышэйшых раслін.
 
Падзяляюцца на 3 класы: хвашчовыя, кліналістыя, гіеніевыя. Паходзяць ад псілафітаў. Вядомы з верхняга [[дэвон]]у, найбольш пашырыліся ў [[каменнавугальны перыяд|карбоне]], вымерлі ў пачатку [[мезазой|мезазою]]. Прадстаўнікі ўсіх класаў існуюць у выкапнёвым стане, акрамя роду [[хвошч]].
 
Сучасныя хвошчападобныя — шматгадовыя карэнішчавыя травы са сцябламі ад некалькіх сантыметраў да некалькіх метраў, існавалі таксама вымерлыя дрэвападобныя расліны, якія дасягалі 15 м увышыню і больш чым 0,5 м у дыяметры. Раўнаспоравыя расліны (некаторыя выкапнёвыя формы былі разнаспоравымі) з чаргаваннем пакаленняў — [[спарафіт]]у (бясполае, пераважае) і гаметафіту (полавае). Абодва пакаленні фізіялагічна незалежныя і жывуць самастойна.
 
Праводзячая сістэма сцябла хвошчападобных прадстаўлена актынастэлай (ад грэч. ''actis'' — прамень) ці артрастэлай (ад грэч. ''аrthron'' — сустаў), ці членістай стэлай, якая складаецца з чаргуючых паміж сабой на працягу сцябла і парасткаў участкаў рознай будовы. Праводзячыя элементы ксілемы прадстаўлены трахеідамі розных тыпаў, а ў хвашчоў нават і сасудамі; флаэма складаецца з сітападобных элементаў і парэнхімных клетак.
 
Сцёблы ад некалькіх сантыметраў да некалькіх метраў, зялёныя (фотасінтэзавальныя) або двух тыпаў: бесхларафільныя (спараносныя, хутка адміраюць) і зялёныя (вегетатыўныя). Усе віды сцёблаў бараэнаватыя, расчлянёныя, як і карэнішчы, на вузлы і полыя міжвузеллі (адсюль другая назва). У вузлах кальчакі галін і дробнага, часта лускападобнага і бесхларафільнага лісця, якое зрастаецца похвамі ў трубку. Спарангіі ў верхавінкавых стробілах.