Розніца паміж версіямі «Хвошч»

96 байтаў дададзена ,  4 гады таму
 
Надземныя парасткі ў адных відаў могуць сумяшчаць две функцыі — спараносную і вегетатыўную. Так, напрыклад, у хвашчу балотнага (''E. palustre'') і прырэчнага, ці тапянога (''E. fluviatile''), вегетатыўныя і спараносныя парасткі ўзнікаюць адначасова і спачатку марфалагічна не адрозніваюцца адзін ад другога. Толькі ў сярэдзіне лета на некаторых зялёных парастках фарміруюцца стробілы. У іншых відаў назіраецца раздзяленне функцый парасткаў. Так, у хвашчу ляснога (''E. sylvaticum'') і хвашчу лугавога (''E. pratense'') вясной адначасова з вегетатыўнымі парасткамі развіваюцца неразгалінаваныя бясколерныя ці ружовыя спараносныя парасткі. Аднак пасля спаранашэння яны зелянеюць, разгаліноўваюцца і не адрозніваюцца ад вегетатыўных парасткаў. У некаторых відаў дымарфізм парасткаў праяўляецца вельмі выразна.
[[Файл:Equisetum arvense subsp. arvense sl2.jpg|thumb|Споры ''[[Equisetum arvense]]'']]
 
Стробіл хвашчу складаецца са шматлікіх спарангіяфораў, сабраных кальчакамі на яго восі. Спарангіяфоры складаюцца з ножкі і шчыткападобнага шасціграннага дыска. На ніжнім баку дыска, вакол ножкі, размяшчаюцца 5-13 мехападобных спарангіяў. У спарангіях шляхам меёзу ўтвараецца вялікая колькасць аднолькавых [[споры|спор]] (раўнаспоравасць). Спора мае тры абалонкі: эндаспорый, экзаспорый і эпіспорый (з дзвюх спіральназакручаных стужак (гаптэр), якія перакрыжоўваюцца і пашыраюцца на чатырох канцах у выглядзе лапатак. У сухое надвор'е гаптэры раскручваюцца, што садзейнічае распаўсюджванню спор групамі. У сырое надвор'е яны закручаны вакол споры. Спарангіі ўскрываюцца ўздоўж трэшчынай. На зямлі споры прарастаюць у зарастак. Зарастак хвашчу мае выгляд зялёнай шматразова рассечанай пласцінкі памерам 1-4 мм. У загушчаных пасевах зарастак у выглядзе зялёнай ніткі. Антэрыдыі і архегоніі ўзнікаюць ці на адным і тым жа зарастку, ці на розных зарастках, нягледзячы на тое, што споры марфалагічна аднолькавыя, але фізіялагічна яны могуць быць разнаспоравымі — адны мужчынскімі, другія жаночымі, ці двухполымі.