Альпінарый: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Шаб. арфаграфія
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
Будуюць камяністы сад у наступнай паслядоўнасці. Па пазначаным контуры выбіраюць [[Глеба|глебу]] на глыбіню 30—35 см. На суглінках і цяжкіх глебах на дно катлаваны насыпаюць [[жвір]] або [[друз]] (каля 10—15 см), на пераўвільготненых — да 20 см, на лёгкіх (пясчаных) глебах дно высцілаюць слоем суглінку (10—15 см). Потым у катлаван і ўверх да пажаданай вышыні альпійскай горкі насыпаюць урадлівую (2 часткі лісцевай, 2 тарфяной, 1 перапрэлай дзярновай зямлі і 0,5 часткі пяску). Калі вышыня горкі перавышае 60 см, катлаван не капаюць, бо для развіцця каранёў раслін досыць глыбіні насыпной зямлі. Потым па паверхні насыпнога грунту раскладваюць камяні так, каб яны не выглядалі штучнымі ўтварэннямі і паміж імі заставаліся дастатковыя прасветы для пасадкі розных раслін.
 
Дэкаратыўны эфект альпінарыя на працягу ўсяго года (у т.л. і зімой) дасягаецца правільным падборам відаў раслін. У першую чаргу звяртаецца ўвага на сцелістыя расліны і нізкарослыя з яркай афарбоўкай кветак, лісця і пладоў. Як правіла, у кампазіцыі ўключаюцца хвойныя расліны — [[ядловец]], мікрабіёта, елка канадская канічная, туя шарападобная карлікавая, [[кедравы сланік]] і інш. Яны эфектныя на фоне камянёў і асабліва ўзбагачаюць фарбавы каларыт горкі вясной і восенню. 3 лісцевых раслін для камяністых садоў найбольш прыдатныя барбарыс Тунберга пурпуровалісты, [[барвенак]], брызгліна крылатая і нізкая, [[верас]], гартэнзіі дрэвападобная стэрыльная і мяцёлчатая, бружмель альпійскі, кізільнікі шрызантальны і ружовы, [[курыльскі чай]] кустовы, магонія, міндаль нізкі і трохлопасцевы, [[плюшч]], зяноўцы рускі і чарнеючы, [[рададэндран]]ы, самшыт, вятроўнік Бумальда, язміны вянечны карлікавы і Лемуана, фарзіцыя паніклая і інш. Асартымент кветкавых раслін уключае такія віды, як астыльба, бадан таўсталісты, ворлікі веерападобныя, зверабой паўзучы, гваздзік перысты, [[сумнік]], касачы нізкі і сібірскі, [[лотаць]], званочак карпацкі, колхікум, крокус, лубін шматгадовы, седум, цюльпаны групы Грэйга і Каўфмана, сцыла, флоксы дзярністы і шылападобны, пярэсна веснавая, хінадокса і іншыя.
 
Фактары, што абумоўліваюць прынцыпы размяшчэння раслін на альпійскіх горках, у сваёй аснове тыя самыя, што і для іншых кустова-кветкжвых кампазіцый: у цэнтры садзяць найбольш цікавыя і дэкаратыўныя расліны, на пярэднім плане — прыгожа квітнеючыя, лісцева-дэкаратыўныя і нізкарослыя з арыгінальным галінаваннем. Расліны аднаго віду, формы ці сарты высаджваюць паасобку або групамі, але не раскідаюць па ўсёй горцы. Для ўзмацнення кантрасту перад групамі раслін высаджваюць адну-дзве невялікія, але арыгінальныя расліны. Пажадана, каб на горцы расліны і іх групы поўнасцю не змыкаліся паміж сабой, паміж імі існавалі дастатковых памераў разрывы.