Розніца паміж версіямі "Малукскія астравы"

42 байты дададзена ,  3 гады таму
няма тлумачэння праўкі
'''Малукскія астравы''' — група [[Востраў|астравоў]] ва ўсходняй частцы [[Малайскі архіпелаг|Малайскага архіпелага]], паміж астравамі [[Востраў Сулавесі|Сулавесі]] і [[Новая Гвінея]].
 
Тэрыторыя [[Інданезія|Інданезіі]]. Плошча 83,7 тыс. км². Насельніцтва каля 2 млн. чал. Асноўныя астравы — [[Востраў Хальмахера|Хальмахера]], [[Востраў Серам|Серам]], [[Востраў Буру|Буру]], [[Астравы Банда|Банда]].
 
Раён Малукскіх астравоў адзін з найбольш актыўных раёнаў, дзе фарміруецца альпійская [[геасінкліналь]]ная вобласць [[Паўднёва-Усходняя Азія|Паўднёва-Усходняй Азіі]]. Астравы гарыстыя, пераважаюць вышыні ад 1000 да 2000 м (найбольшая — 3019 м, гара Біная). Каля 10 дзеючых [[вулкан]]аў. [[Клімат]] экватарыяльны, на поўдні — субэкватарыяльны. Сярэднія тэмпературы ад 25 °С да 27 °С. Ападкаў ад 1500—2000 мм у нізінах, да 4000—5000 мм у гарах. Рачная сетка густая, рэкі паўнаводныя. Больш за 80 % тэрыторыі ўкрыта вечназялёнымі і лістападнымі трапічнымі [[Лес|лясамі]]. Вырошчваюць [[рыс]], [[Кукуруза|кукурузу]], вострыя прыправы. Тут пашырана [[гваздзіковае дрэва]].
autoeditor
29 291

праўка