Розніца паміж версіямі «Колавая ліра»

3 121 байт дададзены ,  4 гады таму
няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: 'міні|250пкс|справа|Колавая ліра '''Колавая ліра''' — струнны смычковы музычн...')
 
[[Файл:Lira.jpg|міні|250пкс|справа|Колавая ліра]]
'''Колавая ліра''' — струнны смычковы [[музычны інструмент]], у якім ролю [[смык|смычка]] выконвае кола. На трох (часам больш) струнах граюць мелодыю, прыціскаючы струны клавішамі, а дзве іншыя струны — [[бурдон]]ныя.
 
== Гісторыя ==
[[Файл:Stamps of Belarus, 2011-874.jpg|міні|справа|250пкс|Марка «Колавая ліра». Беларусь, 2011]]
У Еўропе вядомая пад рознымі назвамі, найстарэйшая з іх - ”арганістр” ({{lang-lat|organistrum}}) - адносіцца да позняга Сярээднявечча (не раней за XIII ст). Найстарэйшыя выявы адносяцца да XII ст.: англійская кніжная мініацюра (каля 1175 года) і барэльеф сабора св. Іакава ([[Санцьяга-дэ-Кампастэла]], 1188 год).
 
У XII ст. колавая ліра прадстаўляла сабою грувасткі інструмент, які абслугоўвалі два чалавекі (музыкант і яго памочнік, які механічна круціў ручку). Пасля таго, як у XIII ст. з’явіліся палегчаныя (партатыўныя) інструменты, колавая ліра хутка распаўсюдзілася па ўсёй Еўропе і стала адным з найболей характэрных атрыбутаў менестрэльскай культуры Сярэднявечча. Да XV стагоддзя колавая ліра згубіла сваю папулярнасць і стала інструментам жабракоў і вандроўнікаў, часта сляпых, знявечаных, якія выконвалі песні, вершы, казкі пад нескладаны акампанемент. У часы барока надыйшоў новы росквіт інструмента. У XVIII стагоддзі колавая ліра стала моднай цацкай французскіх арыстакратаў, якія захапляліся вясковым побытам. У цяперашні час ужываецца ў народных ансамблях многіх еўрапейскіх краін
, найперш Францыі і Венгрыі.
 
=== У Беларусі ===
У Беларусі упершыню згадваецца ў першай палове ХVІІ ст., у дзённіку наваградскага шляхціца С. Маскевіча, 1611 год. Але ўскосныя крыніцы дазваляюць меркаваць, што яна была вядомая ў Беларусі ўжо ў 2-й палове ХVІ ст.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* ''Bröcker, Marianne''. Die Drehleier. 2. Auflage. Bonn — Bad Godesberg: Verlag für systematische Musikwissenschaft, 1977.
 
== Спасылкі ==
* [http://staryolsa.com/by/gurt/instrumenty-bel/lira-2.html КОЛАВАЯ ЛІРА]
* [http://ceh.org.ua Київський кобзарський цех (Україна)]
'''Книги:'''
* Банин А. А. ''Русская инструментальная музыка фольклорной традиции''. — Москва, 1997.
 
{{musical-instrument-stub}}
2 444

праўкі