Вупыр: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крывасмок
Радок 2:
 
== Апісанне ==
КрывасмокіКрывасмокамі станавіліся людзі, якія памерлі «няправільнай» смерцю (самазабойцы, памерлыя ад [[рана|ран]] ці [[эпідэмія|эпідэмій]]), пахаваныя з парушэннем [[рытуал]]у (неадпетыя, неадплаканыя, памерлыя без [[Споведзь|споведзі]]), вялікія [[грэх|грэшнікі]] ([[Забойства|забойцы]], п’яніцы, [[ведзьма|ведзьмы]], чараўнікі). Казалі, што святая зямля не прымае такіх людзей. У адрозненне ад «правільных» нябожчыкаў, якія знайшлі сваё супакаенне на «тым» свеце, крывасмокі застаюцца на мяжы «таго» і «гэтага» светаў. Удзень яны знаходзяцца ў сваёй [[магіла|магіле]], а па начах выходзяць адтуль і наведваюць хаты сваіх ворагаў, а часам здараецца, і родных. Крывасмокі кладуцца на чалавека, які спіць, і доўгім [[язык]]ом высмоктваюць [[кроў]] з [[сэрца]] ахвяры. Нападаюць яны пераважна на маладых людзей і дзяцей.
 
Знешні выгляд крывасмока захоўвае асноўныя рысы, якія чалавек меў пры жыцці, толькі вусны яго становяцца пухлымі ад пастаяннага смактання, язык — доўгі і тонкі як змяінае джала, а твар — чырвоны ад выпітай крыві. Цела крывасмока не паддаецца тленню.