Беларускі народны ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Картка ўніверсітэта |назва = Беларускі народны ўніверсітэт |скарачэнне = БНУ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 00:09, 1 чэрвеня 2017

Беларускі народны ўніверсітэт — установа адукацыі, якая існавала ў Маскве (РСФСР) з 11 ліпеня да 12 жніўня 1918 года. Арганізаваны культурна-асветным аддзелам Беларускага нацыянальнага камісарыята. Загадчык універсітэта П. А. Урбановіч.

Беларускі народны ўніверсітэт
(БНУ)
Заснаваны 11 ліпеня 1918
Загадчык П.А. Урбановіч
Размяшчэнне Сцяг РСФСРРСФСР, Масква

Гісторыя

За час існавання ўніверсітэта заняткі наведалі 57 чалавек, пераважна школьныя настаўнікі Беларусі, у тым ліку з тэрыторыі, якая была на той момант акупавана Германіяй. Ім былі зачытаны лекцыі па беларускай гісторыі, літаратуры, мове, эканоміцы, геаграфіі і іншых навуках.

Сярод лектараў былі Дзмітрый Анучын («Да пытання аб беларускай тэрыторыі»), Уладзімір Пічэта («Гісторыя беларускага народа»), Антон Ясінскі («Гісторыя адукацыі на Беларусі»), Павел Растаргуеў («Беларуская мова»), Зміцер Жылуновіч («Агляд беларускай літаратуры»), Уладзімір Дабравольскі («Элементы тэатра ў народнай беларускай паэзіі»), Яфім Чапуркоўскі («Антрапалогія Беларусаў»), Яўсей Канчар («Гісторыя нацыянальнага і рэвалюцыйнага руху ну Беларусі») і іншыя.

Слухачы адначасова маглі наведваць лекцыі на Усерасейскіх настаўніцкіх курсах, арганізаваных Наркамасветы РСФСР. Частка прачытаных лекцый была выдадзена пад назвай «Курс беларусазнаўства» (19181920).

Крыніцы

Літаратура

  • «Народное образование в БССР: Сборник документов и материалов». Т.1. 1917—1928 гг. Мн., 1979. С. 28-29, 33-36;
  • Бандарчык В. К. «Гісторыя беларускай савецкай этнаграфіі», Мн., 1972. с. 15, 64—69;
  • Улащик Н. Н. «История белорусского народа» В. И. Пичеты и ее роль в изучении истории Белоруссии // История и историки: Историографический ежегодник. 1980. М., 1984.,