Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Маёнткі: clean up з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 49:
Належаў да каталіцкага [[Шляхта|шляхецкага]] роду [[Род Ваньковічаў|Ваньковічаў]] [[Герб «Ліс»|гербу «Ліс»]], які паходзіў з [[Менскае ваяводства|Менскага ваяводства]] [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]].
 
Нарадзіўся ў сям'і шляхціца-каталіка Аляксандра Янавіча Ваньковіча і яго жонкі Сафіі Грэгаровіч. Меў поўнае імя «Станіслаў-Нікадэм», з якіх звычайна карыстаўся імем «Станіслаў». Бацька Аляксандр Ваньковіч адносіўся да сярэднезаможнай каталіцкай шляхты [[Менскае ваяводства|Менскага ваяводства]] [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]], дзе займаў мясцовыя земскія пасады (мінскага чашніка і мінскага каптуровага суддзі (упамін. 1764)) і дзе меў маёнткі [[Вялікая Сляпянка]], [[Малая Сляпянка]], Семяньковічы і Слабодка.
 
Станіслаў Ваньковіч быў двойчы жанаты. Першы раз з Ганнай (Мартай) Русецкай, а другі раз — з Юдытай [[Род Свентаржэцкіх|Свентаржэцкай]]. Ад другой жонкі меў аднаго сына [[Эдвард Станіслававіч Ваньковіч|Эдварда (Эдварда-Уладзіслава-Антонія-Лукаша)]], хрышчанага [[20 кастрычніка]] [[1793]] у [[Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Заслаўе|касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі]] ў [[Горад Заслаўе|Заслаўі]]. Сын [[Эдвард Станіслававіч Ваньковіч]] (1793—1872) ажаніўся з Міхалінай Станіславаўнай [[Род Манюшкаў|Манюшкай]], цёткай вядомага кампазітара [[Станіслаў Манюшка|Станіслава Манюшкі]] (1819—1872).