Эдвард Адамавіч Вайніловіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
усё ж на той час гэта не вёска
Радок 54:
| пераемнік_6 = [[Раман Аляксандравіч Скірмунт]] (1868—1939)
| дата нараджэння = 13.10.1847
| месца нараджэння = [[вёска Вялікая Сляпянка]] (цяпер у межах горада {{Месца нараджэння|Мінск}}), [[Мінскі павет, Расійская імперыя|Мінскі павет]], [[Мінская губерня]] [[Расійская імперыя]]
| дата смерці = 16.06.1928
| месца смерці = {{Месца смерці|Быдгашч}}, [[Рэспубліка Польшча, 1918—1939|Рэспубліка Польшча]]
Радок 70:
| Rodovid= 825938
}}
'''Э́двард Вайніло́віч''', '''Э́двард Ада́мавіч Вайніло́віч''' ці поўнасцю '''Э́двард Анто́ній Леана́рд Ада́мавіч Вайніло́віч''' ({{lang-pl|Edward Woyniłłowicz}}, {{lang-ru|Эдвард Адамович Войнилович}}<ref>Сам Эдвард Вайніловіч па-руску па тагачасных правілах пісаў сваё імя як «Эдуард Адамович Войнилович», а ў гістарыяграфіі і сучаснай публіцыстыцы замацавалася напісанне «Эдвард Адамович Войнилович».</ref>; {{ДН|13|10|1847}}, [[вёска Вялікая Сляпянка]] (цяпер у межах [[Горад Мінск|Мінска]]), [[Мінскі павет, Расійская імперыя|Мінскі павет]], [[Мінская губерня]], [[Расійская імперыя]] — {{ДС|16|6|1928}}, [[Горад Быдгашч|Быдгашч]], [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Рэспубліка Польшча]]) — буйны гаспадарчы і палітычны дзеяч [[Беларусь|Беларусі]] і [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]].
 
Належаў да сярэднезаможнага [[шляхта|шляхецкага]] [[род Вайніловічаў|роду Вайніловічаў]] герба «Сыракомля». Як асоба з'яўляўся глыбока веруючым, сумленным і працавітым чалавекам, абаронцам права прыватнай уласнасці, праявіў сябе патрыётам [[Беларусь|Беларусі]]. Усё жыццё быў праціўнікам нацыяналізму, актыўна падтрымліваў беларускі нацыянальны рух, не прымаючы толькі [[сацыялізм|сацыялістычныя]] кірункі апошняга.
Радок 98:
У сталым веку Эдвард, пераймаючы тую старажытную традыцыю, створыць у [[Вёска Савічы, Капыльскі раён|Савічах]] фамільны курган, куды перавязе з касцёлаў рэшткі сваіх продкаў.
 
Нарадзіўся ў ноч з [[12 кастрычніка|12]] на [[13 кастрычніка]] [[1847]] г. у сям'і [[Адам Антонавіч Вайніловіч|Адама Антонавіча Вайніловіча]] (1806—1874) і яго жонкі Ганны Эдвардаўны [[род Ваньковічаў|Ваньковіч]] (1826—1893). Месцам нараджэння Эдварда стала [[Сядзіба Ваньковічаў, Мінск|сядзіба Ваньковічаў]] у маёнтку [[Вёска Вялікая Сляпянка|Вялікая Сляпянка]] (зараз у межах [[Горад Мінск|Мінска]]) [[Мінскі павет, Расійская імперыя|Мінскага павета]], дзе ў сваіх бацькоў гасцявала ў той час яго маці. Быў названы Эдвардам у гонар свайго дзеда [[Эдвард Станіслававіч Ваньковіч|Эдварда Станіслававіча Ваньковіча]] (1793—1872), а поўнае яго імя, дадзенае пры хрышчэнні ў [[каталіцтва]] ў Мінску ў [[Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Мінск|кафедральным саборы Найсвяцейшай Дзевы Марыі]]<ref>''Шчэрбачэвіч, Н.'' [http://zviazda.by/be/news/20151215/1450132072-na-belaruskuyu-movu-perakladzena-kniga-pra-edvarda-vaynilovicha На беларускую мову перакладзена кніга пра Эдварда Вайніловіча]</ref>, было Эдвард-Антоній-Леанард. Хросным бацькам Эдварда Вайніловіча стаў [[Прадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскі губернскі маршалак]] (1823—1847) [[Леў Францавіч Оштарп]] (1785—1851), які быў сябрам і суседам Ваньковічаў<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 2.</ref>.
 
Бацька [[Адам Антонавіч Вайніловіч|Адам Вайніловіч]] быў сынам [[Антон Адамавіч Вайніловіч|Антона Адамавіча Вайніловіча]] (1771—1855), [[павятовыя маршалкі Мінскай губерні|слуцкага павятовага маршалка]] (1811—1818), скончыў [[Слуцкая гімназія|слуцкую кальвінісцкую школу]] і [[Віленскі ўніверсітэт]], служыў папячыцелем сельскіх запасных магазінаў Слуцкага павета (1835—1845), займаўся гаспадаркай і быў пасрэднікам у многіх зямельных спрэчках, таму атрымаў вялікі аўтарытэт і быў кампрамісарам у справе продажы вялізных Барысаўскіх маёнткаў ([[Горад Барысаў|Стары Барысаў]] і інш.) князя [[Леан Радзівіл|Леана Людвікавіча Радзівіла]] (1808—1885) расійскаму вялікаму князю [[Мікалай Мікалаевіч Раманаў|Мікалаю Мікалаевічу]] (1831—1891)<ref>''Яцкевіч, З.'' Радавод… С. 11; ''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 9.</ref>. Бацькавы якасці душы і бацькаў стыль вядзення спраў у поўнай меры праявяцца і ў дзейнасці Эдварда Вайніловіча.