Ян Пятроўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў беларускай мяшчанскай сям'і Дзям'яна і Юстыны Пятроўскіх. У 1919 разам з маці і сёстрамі са Слуцка выехаў у Вільню, дзе і застаўся. З 1920-х звязаны з беларускім культурна-грамадскім рухам Заходняй Беларусі. Падтрымліваў кантакты з вучнёўскай моладдзю [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]. Прыхільнік [[Беларуская сялянска-работніцкая грамада|Беларускай сялянска-работніцкай грамадыграмад]]ы. Быў знаёмы з многімі дзеячамі заходнебеларускай культуры. У 1927—1928 гг. хацеў выехаць у [[БССР]], аднак перадумаў. Служыў у Войску Польскім, дзе пазнаёміўся з сябрамі [[метадызм|метадысцкай царквыцаркв]]ы. У канцы 1920-х стаў сябрам пратэстанцкага брацтва. Вучыўся ў біблейскай школе метадыстаў у [[Кларысава|Кларысаве]]. З 1932 жыў і быў прапаведнікам у [[Дзярэчын]]е. У 1935 ініцыяваў выданне, а затым быў выдаўцом і рэдактарам беларускамоўнага пратэстанцкага грамадска-рэлігійнага і літаратурнага часопіса «Сьветач Хрыстусовае навукі». Аўтар брашуры «Нядзельная школа, яе сутнасць і гісторыя» (1937).
 
Падчас ІІ[[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайнывайн]]ы Ян Пятроўскі кіраваў групай беларускіх перакладчыкаў, якая дзейнічала ў [[Берлін]]е пры выдавецтве [[Міністэрства прапаганды Трэцяга Рэйха]]. Апрацаваў у [[1942]] годзе з [[А. КалошамКалоша]]м і [[В. Камароўскі]]м «Нямецка-беларускі слоўнік» (27 тыс. слоў), які аднак не быў выдадзены.
 
У канцы 2-й сусветнай вайны выехаў у Аўстрыю[[Аўстрыя|Аўстры]]ю. З 1953 г. жыве ў [[ЗША]]. У эміграцыі ўзнавіў выданне евангельска-баптысцкага часопіса «Сьветач Хрыстовае навукі». У 1976 годзе разам з жонкай Аліцыяй ў г. [[Гейнсвіл]] ([[штат Фларыда]]) заснаваў Беларускі харытатыўна-адукацыйны фонд з мэтай дапамогі беларусаведным даследаванням і публікацыя матэрыялаў на беларускія тэмы. Адзін з пачынальнікаў беларускага евангельска-баптысцкага руху ў ЗША.
 
Пераклаў на [[Беларуская мова|беларускую мовумов]]у і выдаў 7 тамоў выбраных твораў старажытнагрэчаскага філосафа [[Платон]]а. Падрыхтаваў і выдаў класічны «Грэцка-беларускі слоўнік». Таксама аўтар беларускіх перакладаў [[Марк Аўрэлій|Марка Аўрэлія]], [[Карл Вільгельм фон Гумбальт|Карла Вільгельма фон Гумбальта]]. Аўтар «Мемуараў» (т. 1-3, Гейнсвіл, 1983—1997).
 
{{зноскі}}