Ян Пятроўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 9:
 
У канцы 2-й сусветнай вайны выехаў у [[Аўстрыя|Аўстры]]ю. З 1953 г. жыве ў [[ЗША]]. У эміграцыі ўзнавіў выданне евангельска-баптысцкага часопіса «Сьветач Хрыстовае навукі». У 1976 годзе разам з жонкай Аліцыяй ў г. [[Гейнсвіл]] ([[штат Фларыда]]) заснаваў Беларускі харытатыўна-адукацыйны фонд з мэтай дапамогі беларусаведным даследаванням і публікацыя матэрыялаў на беларускія тэмы. Адзін з пачынальнікаў беларускага евангельска-баптысцкага руху ў ЗША.
 
З жонкай Аліцыяй (памерла ў 1992) мелі двух сыноў: Джорджа і Гэры<ref>{{Артыкул|аўтар = |загаловак = Alice Piotrowski|арыгінал = |спасылка = http://news.google.com/newspapers?nid=1320&dat=19920317&id=HEFWAAAAIBAJ&sjid=YeoDAAAAIBAJ&pg=4209,4838851|аўтар выданьня = |выданне = Gainesville Sun|тып = |месца = |выдавецтва = |год = Mar 17, 1992|выпуск = |том = |нумар = |старонкі = 9|isbn = }}</ref>.
 
Пераклаў на [[Беларуская мова|беларускую мов]]у і выдаў 7 тамоў выбраных твораў старажытнагрэчаскага філосафа [[Платон]]а. Падрыхтаваў і выдаў класічны «Грэцка-беларускі слоўнік». Таксама аўтар беларускіх перакладаў [[Марк Аўрэлій|Марка Аўрэлія]], [[Карл Вільгельм фон Гумбальт|Карла Вільгельма фон Гумбальта]]. Аўтар «Мемуараў» (т. 1-3, Гейнсвіл, 1983—1997).