Розніца паміж версіямі "Вока"

471 байт дададзены ,  3 гады таму
 
== Будова і функцыі ==
У чалавека і пазваночных вока складаецца з вочнага яблыка, перыферычнага аддзела зрокавага аналізатара, які зрокавым нервам злучаны з мозгам, з ахоўных дапаможных органаў (вокарухальныя мышцы, арбіта, павекі, у наземных пазваночных таксама слёзны апарат).
 
Галоўная частка вока — вочны яблык размешчаны ў паглыбленні чэрапа — вачніцы, ад сценак якой да яго паверхні падыходзяць вокарухальныя мышцы. Ззаду і збоку вока абаронена ад знешніх уздзеянняў касцявымі сценкамі вачніцы, а спераду — [[Павекі|павекамі]] і вейкамі. Ва ўнутраным вугле вока знаходзіцца [[слёзная залоза]]. Слёзы ўвільгатняюць і дэзінфіцыруюць вочы.