Іракезы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 72:
== Культура ==
=== Эканоміка ===
Ужо да з'яўлення еўрапейцаў іракезы вялі комплексную гаспадарку. Сведчанні пра наяўнасць [[земляробства]] прасочваюцца ў [[археалогія|археалагічных]] знаходках часоў [[археалагічная культура|культуры]] Аваска (з другой паловы 1 тысячагоддзя да н. э.). Асноўнымі [[сельская гаспадарка|сельскагаспадарчымі]] культурамі былі [[кукуруза]], [[гарбуз]]ы і [[бабовыя]]<ref>[http://www.everyculture.com/North-America/Iroquois-Economy.html Iroquois - Economy]</ref>. [[Тытунь]] вырошчвалі для [[рэлігія|сакральных]] мэтаў. Зямлю апрацоўвалі ўручную. Мужчыны расшчышчалі ад [[лес]]у будучыя палеткі, але далейшы клопат пра атрыманне ўраджаю клаўся на жанчын. Зямля перадавалася па жаночай спадчыне, што ў выніку абумовіла высокі статус жанчын у грамадстве. Жанчыны і дзеці таксама забяспечвалі [[сям'я|сем'і]] прадуктамі [[збіральніцтва]] — ядомымі [[Корань расліны|карэннем]] і [[трава]]мі, [[арэх]]амі і [[ягада]]мі.
 
Галоўнымі мужчынскімі гаспадарчымі заняткамі лічыліся [[паляванне]], [[рыбалоўства]] і [[гандаль]]. Палявалі на [[Алені|аленяў]], [[Барыбал|барыбалаў]], увесну — на пералётных [[Голубападобныя|галубоў]]. Здабыча [[рыбы]] мела важнае сезоннае значэнне. Для лову выкарыстоўвалі самыя розныя прылады, у тым ліку пасткі на берагах [[рака|рэк]] і [[возера|азёр]]<ref>[http://www.carnegiemnh.org/online/indians/iroquois/hunting.html Hunting and Fishing - Carnegie Museum of Natural History]</ref>. У [[17 стагоддзе|XVII]] - [[18 стагоддзе|XVIII]] стст. вызначальнае месца заняла здабыча [[бабёр канадскі|баброў]]<ref>[http://www.carnegiemnh.org/online/indians/iroquois/beaver.html Beaver - Carnegie Museum of Natural History]</ref>, скуры якіх выменьвалі ў еўрапейцаў на [[агнястрэльная зброя|агнястрэльную зброю]], прылады працы, [[метал]]ы. Хуткае знішчэнне баброў на землях іракезаў прывяло да іх экспансіі на поўнач і на захад, у выніку — да [[Бабровыя войны|Бабровых войн]].