Іракезы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 83:
=== Кухня ===
Традыцыйная [[кулінарыя|кухня]] іракезаў уключала разнастайныя прадукты [[земляробства]], [[паляванне|палявання]] і [[рыбалоўства]]. Для забеспячэння захаванасці [[мяса|мяса]] і [[рыбы|рыбу]] вэндзілі на агменях у доўгіх хацінах. [[Кукуруза|Кукурузныя]] катахі падвешвалі на вяроўкі і сушылі. Харч доўгатэрмінова захоўваўся ў [[кераміка|керамічным]] посудзе<ref>[http://iroquoisgroup24.weebly.com/food.html Diet]</ref>. Гатавалі на плоскіх камянях, над агнём, у керамічных катлах. Звычайнай ежай была кукурузная каша, што цэлы дзень знаходзілася над агменем, так што кожны мог у любы момант паесці. З кукурузы таксама рабілі плоскія перапечкі<ref>[http://quatr.us/northamerica/before1500/food/iroquois.htm Iroquois Food]</ref>. Мяса, рыбу і [[гародніна|гародніну]] смажылі, ужывалі самастойна або з кукурузнай кашай.
 
=== Вопратка ===
Выраб [[вопратка|вопраткі]] лічыўся жаночай справай. Яны ўжывалі [[тканіны]] з раслінных валокнаў, [[скура|скуру]] дзікіх жывёл, галоўным чынам [[алені|аленяў]], для ўпрыгожванняў — [[бісер]], [[Пяро|пер'е]] птушак, іглы [[дзікабразы|дзікабразаў]] і г. д. Мужчынская вопратка ўключала кавалак тканіны, які абгортвалі вакол стану накшталт [[Саронг, вопратк|саронга]] і доўгія вузкія [[штаны]]. У якасці абутку выкарыстоўвалі скураныя [[макасіны]], адрозныя па крою і ўпрыгожванню ў кожнага народа. Зімовыя макасіны часцяком шылі з футра [[барыбал]]а. Важны элемент мужчынскай вопраткі — галаўное ўпрыгожванне з пер'я ''gustoweh''. Яно разглядалася як частка асобы, таму было абавязковым. У розных народаў і нават родаў ''gustoweh'' меў свае асаблівасці. Так, [[сенека, народ|сенека]] насілі только адно пяро, накіраванае ўгару, а [[анандага]] — два пяра (адно накіравана ўгару, другое — да долу)<ref>[http://www.onondaganation.org/culture/dress/ The Gustoweh - Dress]</ref>.
 
== Рэлігія ==