Іракезы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 85:
 
=== Вопратка ===
Выраб [[вопратка|вопраткі]] лічыўся жаночай справай. Яны ўжывалі [[тканіны]] з раслінных валокнаў, [[скура|скуру]] дзікіх жывёл, галоўным чынам [[алені|аленяў]], для ўпрыгожванняў — [[бісер]], [[Пяро|пер'е]] птушак, іглы [[дзікабразы|дзікабразаў]] і г. д. Мужчынская вопратка ўключала кавалак тканіны, які абгортвалі вакол стану накшталт [[Саронг, вопратка|саронга]], і доўгія вузкія [[штаны]]. У якасці абутку выкарыстоўвалі скураныя [[макасіны]], адрозныя па крою і ўпрыгожванню ў кожнага народа. Зімовыя макасіны часцяком шылі з футра [[барыбал]]а. Важны элемент мужчынскай вопраткі — галаўное ўпрыгожванне з пер'я ''gustoweh''. Яно разглядалася як частка асобы, таму было абавязковым. У розных народаў і нават родаў ''gustoweh'' меў свае асаблівасці. Так, [[сенека, народ|сенека]] насілі только адно пяро, накіраванае ўгару, а [[анандага]] — два пяра (адно накіравана ўгару, другое — да долу)<ref>[http://www.onondaganation.org/culture/dress/ The Gustoweh - Dress]</ref>.
 
Жанчыны насілі [[Спадніца|спадніцы]], [[кашуля|кашулі]] ці сукенкі накшталт [[Сукенка|понча]], кароткія вузкія нагавіцы. У дрэннае надвор'е апраналі [[капялюш]]<ref>[http://www.haudenosauneeconfederacy.com/appearance.html TRADITIONAL APPEARANCE]</ref>.