Розніца паміж версіямі "Борнхальм"

3 байты выдалена ,  3 гады таму
др
[[Выява:Hammershus castle.jpg|thumb|left|Рэшткі сярэднявечнай крэпасці [[Хамерсхус]]]]
 
Быў апорным пунктам [[Вікінгі|вікінгаў]], затым уваходзіў у склад правінцыі [[Правінцыя Сконэ|Сконэ]]. У старажытнарускіх паданнях, як мяркуюць, менавіта гэты востраў называецца ''Буян''. За права валодання востравам доўгі час вялася барацьба паміж архіепіскапствам [[Лунд]]а і дацкімі каралямі. У [[1150]] годзе дацкім каралём была пабудавана крэпасць [[Лілеборг]] ({{lang-da|Lilleborg}}), а праз сто гадоў архібіскупам пабудавана крэпасць [[Хамерсхус]] ({{lang-da|Hammershus}}). Да [[1259]] года кантроль над востравам перайшоў да архіепіскапства. У [[1525]] ў востраў быў закладзены [[Любек]]у (нямецкі горад у складзе [[Ганза|Ганзы]]).
 
Падчас [[Дацка-шведская вайна 1643-1645|дацка-швецкай вайны]] шведы захапілі востраў у [[1645]] годзе, але ў тым жа годзе вярнулі яго Даніі пасля заключэння міру. У [[1658]] годзе паводле [[Раскільскі мір 1658|Раскільскага міру]] ён быў перададзены Швецыі разам з іншымі тэрыторыямі, а ў [[1660]] годзе па ўмовах [[Капенгагенскі мір 1660|Капенгагенскага міру]] вернуты Даніі.