Іларый Піктавійскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 30:
Каля [[350]] Іларый быў выбраны біскупам яго роднага горада, хоць да таго моманту ён быў ужо жанаты і меў дачку [[Абра з Пуацье|Абру]]. Іларый не прыняў удзелу ў Арэлацкім ([[353]]) і Медыяланскім ([[355]]) саборах, якія пацвердзілі звяржэнне Св. [[Афанасій Александрыйскі|Афанасія Александрыйскага]], аднак актыўна заняўся арганізацыяй апазіцыі гальскіх біскупаў супраць [[Сатурнін Арльскі|Сатурніна]], арыянскага біскупа Арля, за што быў сасланы Канстанцыем у Малую Азію як палітычны бунтар.
 
У перыяд спасылкіссылкі ([[356]]—[[359]]) Іларый напісаў сваё галоўнае багаслоўскае сачыненне, трактат «Пра Тройцу» (De Trinitate), прысвечаны доказу боскасці Сына. Цікава, што ў іншым важным сачыненні, «Пра саборы» (De synodis), Іларый распавядае пра тое, што толькі перад самой ссылкай ён упершыню пазнаёміўся з [[Нікейскі Сімвал веры|Нікейскім Сімвалам веры]]. У трактаце «Пра Тройцу» выказана думка пра тое, што адрозненне паміж прававерным і ерэтычным веравучэннем часам можа апынуцца розным разуменнем тэрмінаў, а не сапраўднай разнадумнасцю.
 
Пра ліберальнасць яго поглядаў сведчыць той поспех, якога Іларый дасягнуў ва ўсталяванні кантактаў з рознымі рэлігійнымі партыямі на Усходзе. У той жа час Іларый асудзіў як «святатацтва» дэкларацыю крайніх арыян, якія прынялі т.зв. 2-ю Сірмійскую формулу ([[357]]), паводле якой Сын «не падобны» да Айца. На Селеўкійскім саборы ([[359]]) ён вітаў перамогу ўмеранай партыі на чале з біскупам [[Васілій Анкірскі|Васіліем Анкірскім]] і ўхваліў прыняцце [[Антыяхійскі Сімвал веры|Антыяхійскага Сімвала веры]], які мог стаць гарантам прававернасці Усходняй царквы.