Іракезы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 104:
 
=== Сацыяльная арганізацыя ===
Ужо першыя еўрапейцы, якія сутыкаліся з іракезамі, бачылі выразныя адрозненні паміж еўрапейскім і іракезскім [[грамадства]]мі. У першую чаргу, у іракезаў выразна вылучаўся высокі статус жанчын. Жанчыны займаліся [[земляробства]]м, адказвалі за [[сям'я|сямейную]] і родавую гаспадарку, таму зямля і маёмасць перадаваліся па жаночай спадчыне. У доўгай хаціне распараджалася старэйшая жанчына. Жанчыны былі ўключаны ў абмеркаванне найбольш важных пытанняў<ref>[http://theiroquoisstory.weebly.com/iroquois-social-roles.html The Iroquois]</ref>. Пры разводзе дзеці і маёмасць даставаліся жанчыне. Нарэшце, адлік сваяцтва вёўся па жаночай лініі.

Налічвалася 15 матрылакальных родаў. У [[каюга]], [[анандага]], [[сенека, народ|сенека]] і [[тускарора]] таксама вылучаліся больш дробныя матрылакальныя падраздзяленні<ref>[http://www.everyculture.com/North-America/Iroquois-Kinship.html Iroquois - Kinship]</ref>. Чальцы матрылакальных родаў супрацоўнічалі і аказвалі падтрымку адзін іншаму, супольна арганізоўвалі гульні і [[рэлігія|рэлігійныя]] абрады, помсцілі за забойства сваякоў<ref>[http://www.everyculture.com/North-America/Iroquois-Sociopolitical-Organization.html Iroquois - Sociopolitical Organization]</ref>. Роды ня мелі пэўнай мяжы, іх прадстаўнікі сустракаліся ў кожным паселішчы, часам жылі ў розных доўгіх хацінах. На чале рода стаяла старэйшая жанчына.
 
[[Шлюб]]ы заключаліся па сузгоднасці. Часам у выбары жонкі пэўную ролю адыгрывала маці. Нявеста часцяком была старэйшая за жаніха<ref>[https://katiepology.wordpress.com/2015/01/19/marriage-practices-of-the-iroquois-indians-more-than-just-a-totem-pole/ MARRIAGE PRACTICES OF THE IROQUOIS INDIANS – “MORE THAN JUST A TOTEM POLE” – A CULTURAL REVIEW]</ref>. Сустракаўся звычай [[палігінія|палігініі]], але да канца [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. ён практычна знік. Мужчына звычайна пераходзіў жыць у сям'ю жонкі, але цалкам не адлучаўся ад сям'і бацькоў. Малыя нуклеарныя сем'і аб'ядноўваліся ў вялікія пашыраныя, што займалі адну доўгую хаціну.
 
== Рэлігія ==