Іосіф Антонавіч Гашкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Памяць: clean up з дапамогай AWB
Радок 32:
 
== Біяграфія ==
Іосіф Гашкевіч — сын спачатку уніяцкага, а потым праваслаўнага святара з [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] Антонія Гашкевіча, які служыў у царкве в.сяла [[Перасвятое]].Стралічаў, Дзяцінствасучасны правёўХойніцкі у [[Якімава Слабада|Якімавай слабадзераён]] Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Ва ўзросце 20 гадоў Іосіф паступіў у Мінскую духоўную семінарыю. Пасля заканчэння вучобы ў [[Мінск]]у па рэкамендацыі І. Грыгаровіча працягваў вучобу ў Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Пасля заканчэння акадэміі ([[1839]]) меў званне магістра багаслоўя, але не прыняў святарскага сану.
 
У 1839-49 гадах у складзе Рускай духоўнай місіі ў [[Пекін]]е. Даследаваў культуру Кітая, вывучаў [[кітайская мова|кітайскую]], [[карэйская мова|карэйскую]] і [[японская мова|японскую]] мовы. Адначасова займаўся пытаннямі [[астраномія|астраноміі]] і метэаралогіі, сабраў калекцыю насякомых. У якасці драгамана (перакладчыка) суправаджаў на фрэгаце «Палада» дыпламатычную місію Я. В. Пуцяціна ў [[Японія|Японію]] (1852-55). 3 яго ўдзелам заключаны руска-японскі дагавор 1855. Па дарозе з Японіі захоплены ў палон англічанамі (з прычыны Крымскай вайны 1853-56), знаходзіўся ў [[Ганконг]]у, потым у Англіі. На працягу дзевяці месяцаў у палоне Іосіф Гашкевіч сумесна з японскім ​манахам Тацібана Каосай склаў 450 старонак першага японска-рускага ​слоўніка. У [[1856]] годзе вярнуўся ў Расію.