Іракезы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 128:
=== Фальклор ===
Іракезы захавалі надзвычай багаты [[фальклор]]: [[міф]]ы, [[казка|казкі]], [[легенда|легенды]], [[Прымаўка|прымаўкі]] і г. д. Асабліва вылучаюцца цыкл міфаў пра стварэнне [[сусвет|свету]], [[эпас|эпічныя]] паданні пра [[Гаявата|Гаявату]] і [[Дэганавайда|Дэганавайду]], стваральнікаў лігі іракезаў, чарадзейныя і сацыяльныя казкі пра звышнатуральных істот. [[музыка|Музычныя]], [[песня|спеўныя]] і [[танец|танцавальныя]] традыцыі шчыльна сплецены з [[рэлігія|рэлігійнай]] абраднасцю і сацыяльнымі адносінамі. Існуюць танцы і песні, якія выконваюцца падчас рэлігійных [[свята]]ў, прысвечаных [[прырода|прыроднаму]] і [[земляробства|земляробчаму]] цыклам<ref>[http://www.native-drums.ca/index.php/Music/Social_Dance?tp=a&bg=1&ln=e Iroquois Social Dance]</ref>. Адначасова танцы выконваліся пры сустрэчы прадстаўнікоў народаў, што ўваходзілі ў лігу, з'яўляліся важным грамадскім чыннікам<ref>[http://naiscurationproject.weebly.com/iroquois.html Iroquois Music]</ref>. Распаўсюджаныя [[Музычны інструмент|музычныя інструменты]]: [[флейта]], [[барабан]], бразготкі. Галоўную ролю ў супольных танцах адыгрываў барабан. Флейтамі часцей карысталіся маладыя мужчыны, каб прывабіць каханую.
 
=== Спорт ===
Іракезы аддавалі перавагу камандным відам [[спорт]]у. Старажытныя карані мела гульня "Зімовая змяя"<ref>[http://jenssannerud.com/SPORTS.htm SPORTS & TOYS]</ref>, падчас якой 2 каманды спаборнічалі ў цягненні і кіданні бервяна. Аднак найбольшую папулярнасць набыў [[лакрос]] ''Tewaarathon''<ref>[http://iroquoisgroup24.weebly.com/art-and-games.html Art and Games - Iroquois]</ref><ref>[http://iroquoisnationals.org/the-iroquois/a-history-of-iroquois-nationals-lacrosse/ A History of Iroquois Nationals Lacrosse]</ref>. Ён меў [[рэлігія|рэлігійную]] функцыю, палькі ўслаўляў [[бог|багоў]]. У найбольш важных спаборніцтвах адначасова маглі прымаць удзел некалькі сотняў гульцоў. Прафесійныя каманды іракезаў па лакросу ўзніклі ў [[Канада|Канадзе]] ужо ў [[19 стагоддзе|XIX]] ст.
 
== Рэлігія ==