Розніца паміж версіямі "Народны Сакратарыят Беларусі"

лінк
(лінк)
{{вызнч|1=Беларускі Народны Сакратарыят}}, выканаўчы орган, створаны ў Мінску Выканаўчым Камітэтам Рады [[Першы Усебеларускі з'езд|Першага Усебеларускага з'езду]]. Стварэнне Сакратарыяту было абвешчана ў 1-й Устаўнай грамаце да народаў Беларусі. Народны сакратарыят быў утвораны [[20 лютага]] [[1918]] і прыступіў да выкананьня абавязкаў [[21 лютага]]. Пасада, раўназначная пасадзе [[міністр]]а, называлася {{вызн2|1=народны сакратар}}.
 
Магчымасць склікання такога органа з'явілася пасля эвакуацыі [[Аблвыканкамзах]]а ў ноч на [[19 лютага]] 1918, пасля пераходу ў наступленне нямецкага войска ({{таксама}}: [[Брэсцкі мір, 1918|Брэсцкі мір]]). Сакратарыят абвясціў сябе вярхоўнай уладай у краі да "склікання на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сходу Беларусі"
 
Сакратарыят быў першым урадам БНР і, фактычна, першым уласна беларускім урадам, аднак ён не быў фармальна прызнаны як паўнамоцны орган ані савецкай уладай у Маскве, ані нямецкай акупацыйнай уладай. У кастрычніку 1918 перайменаваны ў [[Рада народных міністраў БНР|Раду народных міністраў БНР]].