Свідрыгайла: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
арфаграфія
Радок 44:
Неўзабаве Ягайла даў Свідрыгайле Заходняе Падолле, папярэдні трымальнік якога на ленным праве, кракаўскі ваявода Спытка Мельштынскі, загінуў у бітве на Ворскле{{sfn|Полехов|2014|с=243.}}. Аднак ужо ў 1401 годзе Свідрыгайла аднавіў сувязь з Тэўтонскім ордэнам, куды і з'ехаў у пачатку 1402 года{{sfn|Полехов|2014|с=243.}}.
 
Свідрыгайла прабыў у Ордэне да пачатку 1404 года, удзельнічаў у «рэйзахрэйдах» крыжакоў на Літву, разлічваў з іх дапамогай заняць літоўскі сталец, але разам з тым не рваў сувязяў са сваім родным братам Ягайлам. Вярнуўся ва ўладанні Гедзімінавічаў, атрымаў ад Ягайлы наданні ў рускіх землях Польскага каралеўства, а ад Вітаўта — землі на літоўска-маскоўскім памежжы, у т.л. Браншчыну і Старадубшчыну.{{sfn|Полехов|2014|с=244.}}
 
Улетку 1408 года Свідрыгайла чарговы раз узбунтаваўся, разам з епіскапам чарнігаўскім і бранскім, значнай колькасцю князёў і баяр ён ад'ехаў ў Маскву да Васіля I, які ваяваў з Вітаўтам. Васіль I надаў Свідрыгайле вялізныя ўладанні ў Вялікім княстве Маскоўскім, у тым ліку Уладзімір на Клязьме. Аднак Свідрыгайла заставаўся ў Вялікім княстве Маскоўскім толькі да паходу туды Едыгея, да якога далучыўся і пэўны час правёў у Ардзе, адкуль у 1409 годзе вярнуўся да Літвы. У тым жа 1409 годзе Свідрыгайла паспрабаваў аднавіць саюз з Ордэнам, ад гневу Вітаўта яго выратавала толькі заступніцтва Ягайлы, пакаранне горлам было заменена на зняволенне ў Крамянецкім замку. Толькі ў сакавіку 1418 года ён вызваліўся з дапамогай мясцовых князёў.{{sfn|Полехов|2014|с=244.}}