Этнічная тэрыторыя беларусаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 38:
У [[1861]] г. у [[горад Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбургу]] быў выдадзены расійскі статыстычна-этнагарфічны зборнік «Матэрыялы па геаграфіі і статыстыкі Расіі, сабраныя афіцэрамі Генеральнага штаба. Віленская губерня» пад рэдакцыяй капітана А. Коравы, які карыстаўся ў тым ліку работай Кіркора<ref>[http://www.runivers.ru/upload/iblock/b3d/Book_4_Tom_3_Vilenskaya.pdf Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Виленская губерния]... С. ii.</ref>. Корава таксама ўзяў рэкамендацыі [[Тэадор Нарбут|Тэадора Нарбута]], што этнаграфічную мяжу паміж славянскім і літоўскім насельніцтвам у [[Віленская губерня|Віленскай губерні]] трэба правесці на падставе ў першую чаргу славянскай і балцкай тапаніміцы — старажытных назваў мясцін, паселішчаў, рэк, азёр, а таму проста паўтарыў погляды Кіркора і правёў па лініі Друскенікі-Радунь-Ашмяны-Свір-Паставы-Друя<ref>[http://www.runivers.ru/upload/iblock/b3d/Book_4_Tom_3_Vilenskaya.pdf Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Виленская губерния]... С. 287.</ref>, намаляваўшы адпаведную карту і адлюстраваўшы ўслед за Кіркорам тры групы: славяне-крывічы, славяне-беларусы, славяне-чарнарусы<ref>[http://www.runivers.ru/upload/iblock/b3d/Book_4_Tom_3_Vilenskaya.pdf Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Виленская губерния]... С. 290.</ref>. Аднак і Корава адзначыў, што на самой справе сяляне ваколіц [[горад Вільнюс|Вільні]] і [[горад Тракай|Трок]] размаўляюць на [[беларуская мова|беларускай мове]], хоць спавядаюць [[каталіцызм|каталіцтва]]<ref>[http://www.runivers.ru/upload/iblock/b3d/Book_4_Tom_3_Vilenskaya.pdf Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Виленская губерния]... С. 288.</ref>. Пазнейшыя даследчыкі пра гэта адзначалі, што ў 1850-ыя гг. у рускай этнаграфіі мяжа паміж «літоўцамі» і нелітоўскім насельніцтвам у [[Віленская губерня|Віленскай губерні]] была праведзена на падставе канфесійнай прыкметы: [[каталіцызм|каталіцкае]] насельніцтва было аўтаматычна аднесена да «літоўцаў», а [[праваслаўе|праваслаўнае]] насельніцтва было аднесена да славян, таму Віленскі край і не ўключалі ў склад этнічнай тэрыторыі беларусаў, хоць у Віленскім краі (у тым ліку — у ваколіцах [[горад Вільня|Вільні]]) пераважала беларуская мова<ref>''Анисимов, В.'' Виленская губерния / В. Анисимов // Энциклопедический словарь Русского библиографического института Гранат. — Москва: Изд. тов. А. Гранат и К°, 1912. — Т. 10: Вех — Воздух. — С. 157—158.</ref>.
 
[[File:Atlas of population of the West Russian region of confessions 1864.jpg|thumb|Тэндэнцыйная картаКарта дзевяці губерняў [[Заходні край|«Заходне-рускага края»]], створаная афіцыйнайрускім расійскайэтнографам імперскай[[Аляксандр навукайФёдаравіч Рыціх|Аляксандрам Рыціхам]], дзе [[праваслаўе|праваслаўныя]] («рускае племя») адзначаны зялёным колерам, а [[каталіцызм|каталікі]] — цёмна-ружовым (1864 г.). Картограф [[Аляксандр Фёдаравіч Рыціх|Аляксандр Рыціх]]]]
У ходзе і пасля падаўлення [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|«польскага» паўстання 1863—1864 гадоў]] расійскім урадам у прапагандысцкіх мэтах (для абгрунтавання валодання краем) былі выдадзены тэндэнцыйныя этнаграфічныя атласы Аляксандра Рыціха («Атлас населения Западно-Русского края по исповеданиям», Санкт-Пецярбург, 1863 г. і 1864 г.) і Радрыга Эркерта («Взгляд на историю и этнографию западных губерний России», Санкт-Пецярбург, 1864 г.), якія паказвалі этнічную структуру насельніцтва [[Заходні край|«заходніх губерняў» («заходне-рускага края»)]] Расійскай імперыі, дзе для доказаў рускасці зямель праваслаўныя жыхары (галоўным чынам — мясцовыя славянамоўныя сяляне) у «Заходнім краі» лічыліся за «рускіх», а дваране-каталікі — «палякамі». Пры этнічнай дыферэнцыяцыі насельніцтва [[Родрыг Фёдаравіч Эркерт|Родрыг Эркерт]] і [[Аляксандр Фёдаравіч Рыціх|Аляксандр Рыціх]] зыходзілі толькі з канфесійнай прыналежнасці, прычым колькасць праваслаўных (па палітычным матывам) была наўмысна павялічана<ref>''Долбилов, М.Д.'' Русский край... С. 189—192.</ref>. Гэта тлумачыцца тым, што да [[1880]]-х гг. у Расійскай імперыі галоўнай этнавызначальнай прыкметай лічылася веравызнанне: да [[рускія|«рускіх»]] (куды ўключаліся і [[трыадзіны рускі народ|беларусы як галіна адзіна рускага народа]]) адносілі ўсіх, хто быў [[праваслаўе|праваслаўны]]<ref>''Долбилов, М.Д.'' Русский край... С. 16, 163.</ref>.
 
Радок 50:
 
</gallery>
 
=== Лінгвістычны падыход у вызначэнні этнічнай прыналежнасці ===
[[File:Belarusians - on Ethnic Map of European Russia by Aleksandr Rittich - 1875 AD.jpg|thumb|[[Беларусы]] ''(арэал размешчаны па цэнтру)'' на карце «Этнаграфічная карта Еўрапейскай Расіі» (1875), складзенай [[Аляксандр Фёдаравіч Рыціх|Аляксандрам Рыціхам]]. ''(фрагмент)'']]