Революционная ставка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''«Революционная ставка»''' — бальшавіцкая газета, орган Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта пры Стаўцы Вярхоўнага галоўнакамандуючага. Выдавалася з [[26 лістапада]] [[1917]] да канца лютага [[1918]]  гг. у [[Магілёў|Магілёве]] на [[Руская мова|рускай мове]] штодзённа. З [[19 снежня]] [[1917]]  г. орган Цэнтральнага камітэта дзеючых армій і флоту (Цэкадарф). Сваёй мэтай абвяшчала «самае шырокае і падрабязнае асвятленне ўсіх бакоў салдацкага жыцця». Змяшчала дэкрэты і распараджэнні СНК, загады Вярхоўнага галоўнакамандуючага, ВРК пры Стаўцы. Значнае месца адводзіла пытанням вайны і міру, фарміравання новай рабоча-сялянскай арміі. З інтэрнацыяналісцкіх пазіцый асвятляла канфлікты Савецкай улады з беларускім рухам, украінскай Радай, польскім корпусам генерала [[Юзэф Раманавіч Доўбар-Мусніцкі|Ю. Р. Доўбар-Мусніцкага]]. Друкавала паведамленні з з амежнага жыцця, зводкі з франтоў, тэлеграмы тэлеграфічных агенцтваў, справаздачы аб разнастайных з’ездахз'ездах. Пэўнае месца адводзіла асвятленню грамадска-палітычнага жыцця [[Магілёў|Магілёва]] і губерні. Пасля эвакуацыі Стаўкі з Магілёва ў выніку наступлення германскіх войск выданне спынена.
 
[[Катэгорыя:Газеты на рускай мове]]