Розніца паміж версіямі «Лівонскі ордэн»

54 байты дададзена ,  4 гады таму
др
др (→‎Ордэн мечаносцаў: вікіфікацыя)
{{main|Ордэн мечаносцаў}}
 
Створаны (як [[Ордэн мечаносцаў]]) у [[1202]] годзе ў вусці [[Рака Заходняя Дзвіна|ракі Дзвіна]] біскупам [[Альберт фон Буксгёўдэн|Альбертам фон Буксгёўдэнам]] і цыстэрцыянскім абатам {{нп5|Тэадорык з Турайды|Тэадорыкам|ru|Теодорих из Турайды}}. Першапачаткова ордэн называўся ''Браты рыцарства Хрыстовага'' ({{lang-la|Fratres militae Christi}}). Афіцыйнай яго мэтай была абвешчана абарона заснаванага ў [[Інфлянты|Інфлянтах]] лацінскага касцёла і пашырэнне хрысціянства сярод [[Лівы|ліваў]], [[Латгалы|латгалаў]] і [[Эсты|эстаў]].
 
У [[1205]] годзе Папа Рымскі [[Інакенцій III, Папа Рымскі|Інакенцій III]] зацвердзіў ордэн і надаў яму статут на ўзор [[тампліеры|ордэна храмоўнікаў]] (тампліераў). Паводле гэтага статута, члены ордэна падзяляліся на братоў-рыцараў, братоў-святароў і братоў-службовых. Браты-рыцары насілі белыя плашчы з выявай чырвонага мяча і крыжа над ім, меч над крыжам быў і на ордэнскай пячатцы (адсюль пашыраная ў сярэдневякоўі назва рыцараў — [[крыжак]]і).