Анансі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Анансі''' (у перакладзе з мовы ашанці - "павук"). Адзін з самых важных герояў міфаў заходнеа...'
(Няма розніцы)

Версія ад 16:35, 18 чэрвеня 2017

Анансі (у перакладзе з мовы ашанці - "павук"). Адзін з самых важных герояў міфаў заходнеафрыканскіх краін, такіх народаў як ашанці з групы народаў аканы.

Вобраз Анасі ў міфалогіі і фальклоры

У міфалогіі ён часцей за ўсё паўстае ў якасці дэміурга. З ім звязаны з'яўленне сонейка, дажджжу, паходжанне мудрасці і казак. Часам ён можа быць намеснікам бога неба Н'яме, а ў некаторых міфах ён з'яўляецця сынам Бога неба, і выконвае яго заданні. Няглндзячы на тое, што гэта зааморфны герой (прымае вобраз павука), але ж часам ён з'яшляецца ў абліччы чалавека (антрапаморфны герой) і ў яго нават ёсць сям'я. Часцей за ўсё ён вельмі хітры, не датычыцца ні да адной з апазіцый: ні да абра, ні да зла. Ён робіць нешта нядобрае толькі дзеля самой хітрасці.

Для заходнеафрыканских плямён Анансі мае вельмі важную ролю. У іх нават ёсць такая прыказка: "Няма казкі без Анасі". Такім чынам ён становіцца цэентральным вобразам цэлых цыклаў казак. Але ж не толькі ён з'яўляецца ў розных міфалагічных творах, таксама і яго сям'я адыгрывае важную ролю ў казках народаў Афрыкі. У іх з'яўляюцца жанчына - часцей за ўсё яе імя Асасе Йа, сын Анансі, а таксама Бог Н'яме, розныя зверы, людзі і г.д. Міфы пра Анасі і яго сям'ю таксама адрозніваюцца па форме. Гэта могуць быць міфы, казкі пра жывёл, жарты, а таксама побытавыя аповеды.

Імёны Анансі

Ашанці часта называюць Анансі - Кваку Анансі, што перакладаецца "павук Анансі".

У Амерыцы імя таксама можа быць зусім розным: ад Анансі на Ямайке, да Нансі на Анцілах і ў Сурынаме.

Вобраз Анансі ў масавай культуры

  • Гэты вобраз даволі часта выкарыстоўвываюць у масавай культуры.
  • Уолт Дысней выкарыстоўвываў Анансі ў якасці аднаго з герояў для сваіх мульцікаў.
  • Рок-группа з Велікабрытаніі Skunk Anansie выкарыставала імя Анансі ў назве сваёй группы.
  • "Кароль павукоў" Анансі - гэта адзін з галоўных герояў рамана Чайна М'евіля "Пацучыны кароль".
  • Анансі - адзін з герояў рамана Ніла Геймана "Амерыканскія богі" (а таксама экранізацыі гэтага рамана), і рамана "Дзеці Анансі".