Розніца паміж версіямі "Міхаіл Вінцэнтавіч Мялешка"

 
== Біяграфія ==
З 1911 года працаваў на фабрыках у [[Пецярбург]]у. Удзельнічаў у гуртку [[Б. Эпімах-Шыпіла|Б. Эпімах-Шыпілы]]. У 1914—1918 гадах у [[Расійская імператарская армія|расійскай армі]]і. З 1917 года член [[БСГ]]. З 1918 года працаваў у Віцебскім аддзяленні [[Белнацкам]]а. У 1918—1921 гадах вучыўся ў [[Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута|Віцебскім аддзяленні]] [[Маскоўскі археалагічны інстытут|Маскоўскага археалагічнага інстытута]]. Працаваў у Віцебскім археалагічным інстытуце і губернскім архіве. У 1920—1921 гадах служыў у Віцебскім губернскім ваенкамаце. З лістапада 1922 года ў [[Мінск]]у.
 
Працаваў у [[Цэнтрархіў БССР|Цэнтрархіве БССР]]; з 1927 года ў Цэнтральным архіўным упраўленні БССР. З 1923 года член [[Інбелкульт]]а. У 1923—1924 гадах чытаў лекцыі па этнаграфіі ў [[Віцебскі педінстытут|Віцебскім педінстыту]]це. У 1926—1928 — выкладаў гісторыю Беларусі ў [[Камуністычны ўніверсітэт Беларусі|Камуністычным універсітэце Беларусі]]. Арыштаваны [[ДПУ БССР]] 18.7.1930 года па справе [[Саюз вызвалення Беларусі, справа|«Саюза вызвалення Беларусі»]]. Пастановай Калегіі АДПУ ад 10.4.1931 года сасланы ў [[Самара|Самар]]у на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны 16.2.1938 года. Вызвалены з-пад следства 4.3.1940 года. Рэабілітаваны па першым прыгаворы ў 1957, па другім — у 1962 годзе.