Адкрыць галоўнае меню

Змены

няма тлумачэння праўкі
'''Эканамічная тэорыя''', таксама '''эканамічная навука''' ці '''эканомікс''' ({{lang-en|Economics}}) — грамадская навука, якая вывучае праблему выбару ва ўмовах абмежаванасці рэсурсаў для максімальнага задавальнення патрэб людзей. Складаецца з мноства [[навуковая школа|школ]] і кірункаў. Эканамічная тэорыя развіваецца і папаўняецца новымі данымі з часам, таму яе развіццём у гістарычнай перспектыве займаецца такі напрамак, як [[гісторыя эканамічных вучэнняў]]. Асноўная задача эканамічнай тэорыі — даць тлумачэнне падзеям, якія адбываюцца ў эканамічным жыцці з дапамогай [[Мадэль, навука|мадэлей]] рэчаіснасці, адлюстраваць у сабе [[эканоміка, рэчаіснасць|рэальную эканоміку]].
 
Эканамічная тэорыя складаецца з шэрагу раздзелаў: [[метадалогія|метадалогіі]] эканамічнае навукі, [[Мікраэканоміка| мікраэканомікі]], [[макраэканоміка|макраэканомікі]], [[міжнародная эканоміка|міжнароднай эканомікі]], [[эканаметрыка|эканаметрыкі]] . У сучаснай эканамічнай тэорыі можна вылучыць шэраг навуковых школ і кірункаў: [[кейнсіянства]], [[манетарызм]], [[новая інстытуцыянальная эканоміка|новую інстытуцыйную эканоміку]], [[Марксісцкая палітычная эканомія|марксісцкую палітэканомію]], [[Паводніцкая эканоміка|паводніцкую эканоміку]], [[нейраэканоміка|нейраэканоміку]], [[аўстрыйская школа|аўстрыйскую школу]], [[новая палітычная эканомія|новую палітычную эканомію]], {{нп4|права і эканоміка| права і эканоміку|en|Law and economics}}, [[Экалагічная эканоміка|экалагічную эканоміку]], [[Будыйская эканоміка|будыйскую эканоміку]].