Фёдар Якаўлевіч Кухараў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблон
Радок 31:
Фёдар Якаўлевіч Кухараў нарадзіўся 18 сакавіка 1924 года ў вёсцы Антонаўка, цяпер [[Добрушскі раён|Добрушскага раёна]] [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]], ў сям'і селяніна. Па нацыянальнасці — [[Беларусы|беларус]]. Маці Фёдара — Марыя Мікалаеўна Кухарава — працавала на папяровай фабрыцы «Герой працы». Бацька Кухарава памёр у 1933 годзе. Скончыў 8 класаў школы № 2 у горадзе [[Горад Добруш|Добруш]] і ФЗУ. Да пачатку [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] працаваў у шахце ў Данбасе.
 
Падчас Вялікай Айчыннай вайны пасля акупацыі Данбаса вярнуўся ў Добруш. Арганізаваў збор зброі для партызан, распаўсюджваў ў Добрушы і [[Горад Гомель|Гомелі]] листоўкілістоўкі, праводзіў дыверсіі і асабіста падарваў 3 нямецкіх эшалона<ref name="Герои"/>. У жніўні 1943 года ўзначаліў дыверсійную групу партызанскага атрада імя І. В. Сталіна Добрушскай партызанскай брыгады. Летам і восенню ўдзельнічаў у падрыве 24 варожых эшалонаў<ref name="Герои"/>.
 
За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў тыле ворага, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года, Кухараву Фёдару Якаўлевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 4353)<ref name="Герои"/>.