Сцяпан Міхайлавіч Міско: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{навуковец}}
{{Цёзкі2|Міско}}
{{Цёзкі2|Місько}}
Радок 4 ⟶ 5:
 
== Ранняе жыццё і адукацыя ==
Сцяпан Міско нарадзіўся 18 студзеня 1930 года ў вёсцы [[Чамяры]] Слонімскага павета. Вучыўся ў мясцовай пачатковай школе, пасля скончыў беларускую школу № 1 Слоніма і [[Мінскі інстытут замежных моваў]]. Пасля заканчэння інстытута Сцяпан Міско вярнуўся ў [[Слонім]]. У пасёлку [[Альберцін]] (цяпер мікрараён [[Слонім]]а) у сярэдняй школе шэсць гадоў выкладаў французскую, нямецкую, беларускую і рускую мовы.

У [[1958]] годзе паступіў у аспірантуру[[аспірантура|аспірантур]]у [[Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі|Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору]]. Затым працаваў у гэтым інстытуце (завочна вучыўся ў дактарантуры на кафедры тэатра народаў СССР у [[Маскоўскі інстытут тэатральнага мастацтва|Маскоўскім інстытуце тэатральнага мастацтва]]. У [[1962]] годзе ў Кіеве ў Максіма Рыльскага абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Вытокі беларускага народнага тэатра». Апублікаваў больш за сотню артыкулаў у рэспубліканскіх газетах, часопісах, зборніках і альманахах, прысвечаных беларускаму тэатру, літаратуры, жывапісу, музыцы. Напісаў доктарскую дысертацыю на тэму «Беларускі тэатр ад вытокаў да першай паловы XVIII стагоддзя», але абараніць яе Сцяпан Міско не паспеў.
[[Файл:Сцяпан Міско, Іван Цішчанка, Арсень Ліс.jpg|міні|Сцяпан Міско, Іван Цішчанка, Арсень Ліс і (справа налева) у Мінску 1963 г.]]
 
Радок 10 ⟶ 13:
У [[1974]] годзе быў звольнены з працы з Акадэміі навук БССР, дзе працаваў старшым навуковым супрацоўнікам. Сведчанні Міско:''«Нас выгналі тады за „неправильные взгляды по национальному вопросу“, — расказаў неяк мне Сцяпан Міхайлавіч. — Выгналі мяне, Міколу Прашковіча з Інстытута літаратуры, Вячаслава Рабкевіча з БелСЭ, Алеся Каўруса з Інстытута мовазнаўства, Міхася Чарняўскага з Інстытута гісторыі. Патраслі некаторых хлопцаў і ў Гародні. Мяне трымалі ў [[КДБ]] роўна 6 дзён і ўсё вялі допыт. Зрэдку адпускалі паесці, а пасля зноў дапытвалі. А пасля, як п'яніцу, адправілі на 10 дзён спачатку ў медвыцвярэзнік, а пасля — убіраць смецце і працаваць на Мінскім маторным заводзе. А потым адпусцілі…»''
 
Віна Сцяпана Міско, паводле інфармацыі КДБ, заключалася ў нацыяналістычнай[[нацыяналізм|нацыяналі]]стычнай пазіцыі (фактычна ў тым, што ў сваіх публікацыях у перыядычным друку і ў публічных выступленнях на з'ездах творчай інтэлігенцыі, Сцяпан Міско адстойваў правы беларускай мовы, казаў пра яе нераўнапраўнае становішча ў [[БССР]]). Міско прымаў актыўны ўдзел на старонках газеты «[[Літаратура і мастацтва]]» і часопіса «[[Нёман, часопіс|Нёман]]» у дыскусіях пра лёс нацый і моваў, дзе практычна раскрытыкаваў афіцыйную канцэпцыю [[Таталітарызм|таталітарнага рэжыму]] пра зліццё моваў як беспадстаўную і псеўданавуковую. Сцяпан Міско раскрытыкаваў вядучых артыстаў [[Тэатр імя Янкі Купалы|Беларускага Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы]], якія дрэнна размаўляюць па-беларуску на сцэне падчас спектакляў… Па ўспамінах Міско, самае галоўнае тады для [[КДБ]] было арганізаваць нацыяналістычную групоўку.
 
Міско выклікалі на бюро ЦК КПБ перад пленумам [[1974]] года. Першы сакратар [[ЦК КПБ]] [[Пётр Машэраў]] распавядаў Міско пра «адзіны савецкі народ», пра «адну мову» і г.д. А потым пачаў крычаць на яго: ''«Нашёлся свядомый белорус. Поживёшь два года без работы, вот посмотрим, как ты запоёшь… Ты думаешь, если бы ты стал руководителем республики, так сразу все и заговорили бы на белорусском языке…»''
Сцяпан Міско працягваў адстойваць свае погляды. Пасля размовы з П.Машэравым у бюро [[ЦК КПБ]] два гады ён не мог уладкавацца на працу. Пасля ўладкаваўся ў [[Дзяржаўны музей БССР]]. А перад пенсіяй — працаваў намеснікам галоўнага рэдактара ў выдавецтве «Універсітэцкае».
 
== Выданні ==