Андрэй Якаўлевіч Пракапчук: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Бібліяграфія: clean up з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{пісьменнік}}
'''Андрэй Якаўлевіч Пракапчук''' ({{ДН|16|7|1896}}, [[Вёска Чамяры, Слонімскі раён|вёска Чамяры]], [[Слонімскі раён]], [[Гродзенская вобласць]] — {{ДС|13|4|1970}}) — беларускі дэрматавенеролаг. [[Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]] (1940; [[член-карэспандэнт]] з 1936), [[доктар медыцынскіх навук]] (1936), [[прафесар]] (1931). [[Заслужаны дзеяч навукі БССР]] (1944).
 
== Біяграфія ==
Скончыў медыцынскі факультэт [[Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт|Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта]] (1923). З 1927 года працаваў у клініцы скурных і венерычных хвароб Белдзяржуніверсітэта[[Белдзяржуніверсітэт]]а. З 1931 года загадчык кафедры [[Мінскі медыцынскі інстытут|Мінскага медыцынскага інстытута]], адначасова (1932—1938 і 1945—1963 гг.) дырэктар дэрмата-венералагічнага НДІ [[Міністэрства аховы здароўя БССР]]. У 1940—1946 гг. член Прэзідыума [[АН БССР]].
 
== Навуковая дзейнасць ==
Заснавальнік беларускай школы дэрматавенеролагаў. Даследаваў пытанні марфалогіі запаленчых працэсаў у скуры пры розных дэрматозах[[дэрматоз]]ах, абмену рэчываў, ферментатыўных працэсаў. Абгрунтаваў новыя метады дыягностыкі і лячэння скурных і венерычных хвароб. Ужыў радыеактыўныя [[ізатопы]] і [[стэроідныя гармоны]] пры лячэнні скурных хвароб.
 
Аўтар звыш 230 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.
 
== Узнагароды ==
Узнагароджаны [[Ордэн Леніна|ордэнамі Леніна]] (1942, 1961), [[Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга|Працоўнага Чырвонага Сцяга]] (1944), медалямі.
 
== Бібліяграфія ==
Радок 23 ⟶ 25:
 
{{DEFAULTSORT:Пракапчук}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чамярах, Слонімскі раён]]